Суббота, 21.12.2024, 18:17
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » 2010 » Март » 9 » Шэсцьдзесят дзевяць гадоў на камсамольскім учоце
16:17
Шэсцьдзесят дзевяць гадоў на камсамольскім учоце
Уладзімір Амяльчэня, спецыяльна для "P&C"

У верасні месяцы 2008 года быў такі камсамольскі стаж у Валянціны Іванаўны Яновіч, былой настаўніцы гісторыі Ўрэцкай школы. Толькі не ведала яна, калі прыдзе пара, дзе можна будзе зняцца з камсамольскага ўчоту, бо Слуцкага райкама, катораму яна давала клятву ў верасні 1940 года на вернасць, даўно няма.

- Былі мы вельмі наіўнымі, верылі цвёрда ў тое, што нам гаварылі, - расказвае Валянціна Іванаўна. – Хоць жылі ў вялікай нястачы, лічылі, што жывем лепш за ўсіх у свеце. І калі часам бацька дрэнна адзываўся пра Сталіна, сварка магла дайсці, як казалі, да нажоў. Хоць маё пакаленне апынулася ў вялікім абмане, я цаню той бадзёры ўздым, адданасць Радзіме, што панавалі ў нашых маладых душах. Гэта дапамагло нам выстаяць у барацьбе з немцамі.

Мы сядзім за сталом у хаце і Валянціна Іванаўна дастае і паказвае з сваіх сховішч старыя фотаграфіі. А фотаздымкі цудоўныя, яшчэ 19 -га і пачатку 20-га стагоддзяў. У асобнай сумачцы яе асабістая гісторыя.

- Вось мой камсамольскі білет, яго нумар помню і сёння. А гэта даведка, што я была сувязной у партызан. Дзіўлюся,як многія камуністы пахавалі, а то папалілі свае білеты, як наступіла разруха, - гаворыць яна. – Свой камсамольскі білет хавала ў лесе ў часы нямецкай акупацыі. Аднойчы мяне дома злавілі немцы. Гэта было той зімою, калі немец атрымаў сваё пад Сталінградам. У кузаў вялікай машыны набілі поўна моладзі, завязалі брызент, якім была абцягнута машына, і з вёскі Волашава павезлі ў Слуцк. Вартавыя немцы спадзяваліся, што з пад завязанага брызента мы нікуды не дзенемся, таму самі ехалі ў кабіне, ратуючыся ад марозу. Я прабралася да заднега краю кузава, развязала вяроўчыну, якой прывязаны быў брызент к барту кузава, і выпрыгнула з машыны. Лёгка апранутая, я пайшла ў бок Амговічаў, бо ведала, што ў лесе за Амговічамі партызаны. Падышоўшы бліжэй, вырашыла вярнуцца, бо вёска гарэла і чутны былі стрэлы. У той дзень немцы растрэльвалі і палілі жыхароў Амговіч. Аднойчы мне яшчэ раз пашанцавала. Я ішла па заданню на Ўрэчча. Недалёка ад вёскі Рабак на ўскрайку леса насустрач мне выйшаў чалавек у цывільным. Па тым, як вісела на яго плячы вінтоўка, я вызначыла, што чалавек ён не ваенны. Меў на твары акуляры, гаварыў па-беларуску. Спытаў, куды я іду, і амаль прыказаў, каб на Ўрэчча не хадзіла. "Сёння ў Мінску ўбілі Кубэ, немцы хапаюць маладых дзяўчат”,- сказаў ён. Я паслухалася і добра зрабіла. У тыя дні многіх нізашто лавілі і растрэльвалі. Калі ў 1944 годзе я паступіла ў педагагічны інстытут імя Горкага, гэтага чалавека пазнала, ён быў дэканам, яго прозвішча было Пратасеня, а як звалі, ужо забыла. Калі атрымала дыплом, пра нашу сустрэчу ў лесе расказала. Ён вельмі з мяне дзівіўся, чаму не прызналася раней.

З яе аповядаў вызначаю, што жыццё пасля вайны склалася не дрэнна. Муж пабудаваў хату, у якой вырасцілі чатырох дзяцей і, як усякая маці, не прамінула пахваліцца дзеткамі.”Усе чацвёра атрымалі вышэйшую адукацыю: сын – палкоўнік, жыве ў Маскве, дачка на пенсію ў 300 тысяч жыве ў Смалявічах, другі сын жыве ў Мінску, працуе ў Міністэрстве лясной гаспадаркі”,- і змоўкла. Памаўчашы, апусціўшы галаву, быццам саромячыся ці вінавата, дабавіла ціха: "Чацвёртае дзіця, дачка, жыве ў Швецыі. Яшчэ пры Саюзе паехала туды турыстам і папрасіла там прытулак, не вярнулася ў Саюз. Пасля забрала к сабе сына.” На пытанне, якія цяпер адносіны з дачкою, адказала: "Тэлефануе, усё ж роднае дзіця, але "не трэба мне бераг турэцкі і Швецыя мне не нужна”. Мне здалося, што маці праз многа гадоў не змірылася з учынкам дачкі.

На развітанне з усмешкаю спытала: "Як прыдзе пара, не ведаю, дзе можна будзе зняцца з камсамольскага ўчоту?”
- Заставайцеся вечна ў камсамоле, будзьце вечна маладымі”,- словамі вядомай песні адказаў я.
 
 
 
 
Категория: В контексте культуры | Просмотров: 976 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]