Воскресенье, 22.12.2024, 08:18
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » 2009 » Декабрь » 4 » Празрыстасць пачуццяў
09:54
Празрыстасць пачуццяў
Лілія Воўчак
 
Я нарадзілася на Салігоршчыне. Працую настаўніцай роднай мовы і літаратуры ў гімназіі № 2 г. Салігорска ўжо 17 гадоў. Пасля заканчэння Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка менавіта ў гэтай тады яшчэ школе № 12 пачало адбывацца маё настаўніцтва і чалавечае станаўленне сярод добразычлівых і адданых сваёй справе калег.
 
Разам з вопытам расла і мая спраўдная любоў да слова. Я спрабавала разведаць усё тое, што схавана пад тэкстам, захаплялася творчасцю беларускіх і сусветных класікаў, пакуль, нарэшце, не адчула, што прыйшло яно – натхненне…
 
Хочацца бачыць і чуць слова, тым больш тое, што спрабуе нарадзіцца ў маім паэтыным позірку. Веру ў магутную сілу мастацтва, веру Яго Вялікасці – Слову!
 
Празрыстасць
 
Да душы мне празрыстасць людская,
Што здзіўляе сваёй чысцінёй,
Непасрэднасцю моцна кранае,
Прымушае схіліцца прад ёй.
 
Усё празрыста і светла навокал:
Ні камення, ні бруду нідзе.
Хараство гэта цешыць мне вока.
Не бывае тут месца бядзе.
 
Я няспынна іду да празрыстых,
Я зайздрошчу багаццю таму.
Я вучуся духоўна быць чыстай,
Я імкнуся шукаць, я знайду…
 
Я прыйду, хоць мінаюць стагоддзі,
Бо крануцца я многіх хачу.
У сваім ратавальным паходзе
Я, Празрыстасць, усім прашапчу:
 
- Вызваляйце сябе ад палону
Цяжкіх недугаў, нізкіх хвароб.
Асвятляйцеся. Біце паклоны
Мне – Празрыстасці. Я жа ваш Бог.
 
 
Маё ціхае шчасце
 
Часам не заўважаю,
Колькі шчасця я маю,
Калі еду дадому,
Спачываю ад стомы.
 
Калі раніцай светлай
Промень мне ўсміхнецца,
Калі дзень мой – прыветны,
А настрой – не схіснецца.
 
Калі ветрык у спёку
Прахалодай астудзіць,
А вясёлка ў небе
Закране і абудзіць.
 
Калі краскі на лузе –
Нельга не захапляцца.
Калі бусел у небе –
Нельга не любавацца.
 
У тым плаўным кружэнні –
Сутнасць роднай зямлі:
Веліч, высь і сумленне,
І адданасць раллі.
 
Грацыёзныя крылы
Ахінаюць дзяцей..
Гэта маці-бусліха
У час трывожных начэй.
 
Так і маці Радзіма
Грэе сэрцам сваім –
Тым гарачым, адзіным –
Для мяне – дарагім.
 
Сярод родных і блізкіх
Мне і дыхаць лягчэй,
А на сцежцы, на слізкай,
Дома падаць мякчэй.
 
А бяда як прыхопіць –
Помню, што не адна.
Што на роднай старонцы
Ёсць сябры і радня.
 
Ёсць вялікі пачатак,
Той, што змалку далі:
Не багацце-дастатак,
А любоў да Зямлі.
 
Да свайго радаводу,
Да сівых каранёў.
Каб не здрадзіць народу –
Свята веру ў Любоў.
 
Больш вершаў вы можаце прачытаць зборніку "Нитка жемчуга" у раздзеле "Празрыстасць": http://pro-e-contra.ucoz.org/blog/lilija_vowchak_prazrystasc/1-0-3
 
Категория: Неформат | Просмотров: 1074 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 _МаШуЛя_  
0
прыгожыя вершы)))) biggrin

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]