Четверг, 21.11.2024, 23:12
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ
1 2 »

С двухколёсным милым другом
Мы нигде не заскучаем:
Едем прямо, затем – кругом,
Важно местность изучаем.

Если ты с велосипедом,
Помни о других всегда.
Ведь в одной колонне следом
Больше десяти - нельзя!

Коль имеешь ты модный мопед -
Значит, возрастом ты - на шестнадцать.
А проездить ты сможешь без бед,
Коль по правилам будешь кататься.

А похвастаться хочешь умельством:
Прокатиться без рук, для своих-
Незаконное это, знай, средство!
Твою шутку оценит ГАИ.

Развернуться никак на дороге
Не планируй ты, друг, никогда.
Помни: правила все эти строги.
Обойдет тебя кругом беда.
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 750 | Добавил: Елена | Дата: 08.01.2010 | Комментарии (0)


Ці ж не люба слухаць словы
На любімай роднай мове?
Лес. Дубняк. Бярэзнік. Пушча.
Дзе – палянка, а дзе – гушча.

Усюды ціха і ўрачыста,
Нібы ў Божым храме.
На лістах расінкі чысты
Свежасцю кранаюць.

Дубы - волаты лясныя –
Кронай велічна шумяць,
Нібы мудрацы старыя,
Важна навакол глядзяць.

А ў бярэзніку так светла,
Што чысцееш сам парой.
І травінка вам праветна
Заківае галавой.

У пушчы адпачнеш душою
І павучышся ў зуброў
Міралюбству і спакою,
І любві да рубяжоў.

Ты павучышся ў птушак,
Як жыццё трэба вітаць.
Запытаеш у мурашак,
Як утульнасць будаваць.

Пазайздросціш тром бярозкам,
Што абняўшыся растуць:
На пытанне па сяброўства
Сто адказаў вам дадуць.

Вось цікавая дзе штука –
Падарожжа па лясах.
Бо лясы для нас – навука,
Што не згіне ў вяках.
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 723 | Добавил: Елена | Дата: 08.01.2010 | Комментарии (0)


Колькі ёсць хараства зямнога!
Колькі колераў, фарбаў, адценняў!
Прад сабой жа мы бачым нямнога
Той істотнасці, як літуценняў.

Забываем, што лісцік пажоўклы
Быў учора кляновым сынам.
Мы ж спяшаемся, мы ж прамоклі,
Наша восень імчыцца міма.

Прыпыніцеся на хвіліначку:
Просіць лісцік жывога цяпла.
Падзяліцеся, нахіліцеся –
Маці Восень усё аддала.

Аддавала сынам, што лісточкамі
Разляцеліся з ветрам кудысь.
Сіратліва з галінамі-дочкамі
Так маліла: "Лісточак, вярніся…”

А лісточку патрэбна толькі
Цеплыня чалавечых вачэй.
Захапляйцеся цудам тонкім,
Напаўняйцеся сэнсам хутчэй.

Так мінаюць эпохі, стагоддзі –
Разлучаецца дрэва з лістом.
Так заўсёды было і так будзе,
Пакуль жыў чалавек пад Хрыстом.
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 674 | Добавил: Елена | Дата: 08.01.2010 | Комментарии (0)

Каб сустрэцца, дык трэба расстацца –
На хвілінку, на дзень, на гады.
А душою заўсёды застацца
У тым месцы, дзе быў маладым.

Дзе наіўным бываў, бесклапотным,
Юным, смешным, гарэзлівым быў,
Да жыцця прыглядаўся, быў модным,
Бо зайздросціў кумірам сваім.

Спрабаваў разгадаць тайны свету,
Таямніцы жыцця ўсе раскрыць,
А ці ж ведаў ты ісціну гэту:
Каб разведаць, дык трэба пражыць.

Не растраціць той шчырасці светлай,
Той асновы, што змалку дана,
Той усмешкі – дзіцячай, прыветнай,
Што цяплом грэе душы спаўна.

А ці ж маем мы права забыцца
Пра свае карані, пра сяброў?!
І таму мы так рады сустрэцца –
Праз гады, але зноўку і зноў.
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 634 | Добавил: Елена | Дата: 28.12.2009 | Комментарии (0)

Зайшла аднойчы Мудрасць
Да Маладосці ў госці.
Спынілася ля ганка,
Пастукала нясмела:
- Ці ёсць хто, ягамосці?
Ніхто не адчыніў ёй:
Там Весялосць шумела,
А Клопат прыдрамаў,
Ды й Розум яшчэ спаў.
А Бесклапотнасць громка
Матывы напявала.
Ды з Маладосцю разам
У скоках пыл пускала.
Блукала доўга Мудрасць,
Шукала ўсё дарогі,
Пааббівала й ногі.
- Няужо ніхто не ўпусціць?!
Няужо дарэмна згіну?
Прасіць стала падмогі:
- Я ж спрытная такая,
Ды і кемлівая надта.
Той, хто мяне спазнае,
- Ён будзе век багатым!
Пачулі тую Мудрасць
Жанчыны, жонкі, маці.
Ды сталі яе клікаць,
Як госцю частаваці.
Ды сталі ёй расказваць,
Як без яе ім дрэнна: -
 Ай, Маладо ... Читать дальше »
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 797 | Добавил: Елена | Дата: 20.12.2009 | Комментарии (0)

Жыццё мае! Маленькі мой сусвет!
То свеціцца вясёлкаю іскрыстай,
Бурліць, трывожыць і нясецца ў свет,
То сціхне, просячы глытка вады празрыстай.
 
То яснае, як светлы летні дзень,
То пацямнее, несучы трывогі.
І ляжа плямаю на сэрца цень,
Ды знікне ён пры вяснавых разлогах.
 
Мы з ім, зямным жыццём,
Заўсёды разам. Яно - у мне, а я - у ім твару,
Успыхваем на пэўны тэрмін часу.
Яно прыпыніцца. І я ў ім дагару.
 
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 678 | Добавил: Елена | Дата: 20.12.2009 | Комментарии (0)

Як даць адпор нахлынуўшай трывозе?
Як словы правільныя, гнуткія знайсці?
Як не ўпасці, не схіснуцца пры знямозе?
Як да гармоніі ўнутранай прыйсці?
 
Як папрасіць, нічога не адняўшы?
Як зберагчы, пры гэтым і раздаць?
Не саграшыць нідзе, сябе стрымаўшы?
Не помніць злога, людзям дараваць?
 
Як радасныя моманты запомніць,
А горкія ўвек не паўтарыць?
Як сэрца кожнае цяплом напоўніць?
Не разбурыць нічога, а стварыць?
 
Як гэта? Як? ЯК?
Адказы праясняцца самі,
Калі вы будзеце з вусамі.
 
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 662 | Добавил: Елена | Дата: 20.12.2009 | Комментарии (0)


Усё пачынаецца аднойчы,
Адкрыўшы новы шлях жыцця,
Мы нараджаемся не двойчы,
А ўваскрасаем з небыцця.

Не выпадкова мы прыходзім
У боскі свет і да людзей.
З сабою мы святло прыносім,
Каб асвятляць шляхі надзей.

Каб шлях быў ісцінным і светлым -
Стараемся пакінуць след -
У справах нашых запаветных,
У сэрцах поўных, як Сусвет.

Сямью стварыць - гэта навука,
Іспыт на цвёрдасць маладых.
Бо авалодаць ёю - мука,
Адна з нялёгкіх, залатых.

Дык як жа нам не разгубіцца
У мітусні жыццёвай той?
Як са сваёй сям’ёй злучыцца
І жыць гармоніяй святой?

Каб быць у згодзе ды спакоі
І мець сямейны ціхі лад,
Патрэбна ў міры жыць з сабою,
Забыць пагрозы і загад.

Узорам быць цярпення, ласкі,
Жыцейскай мудрасцю здзіўляць,
На ноч чытаць дзіцяці казкі,
І чым жыве ён - распытаць.

Старацца заслужыць даверу,
Калі ... Читать дальше »
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 771 | Добавил: Елена | Дата: 12.12.2009 | Комментарии (0)


Прад сваёю Радзімаю-маці
Я – дачка яе – у вечным даўгу.
А каб годнасці часам не страціць,
Я стараюся – я змагу.

З чым змагаюся?
Ды усё з "ворагам” :
І з нядбайнасцю, і з лянотаю,
З раўнадушнасцю ды з гаркотаю,
І з нікчэмнасцю, з немагутнасцю.
Я змагаюся з цёмнай сутнасцю.
Я ад слоў цёплых часта грэюся.
І ад позіркау, што сустрэліся,
Ад усмешак светлых, як раніца.
Ад сябровак, што міла так раяцца.
Як пачаў ісці – значыць, дойдзеш ты.
Як пачаў шукаць, дык знайдзі яе,
Тую вабную, ды не грэшную,
Тую ісціну ды спрадвечную.
Я бягу ад тугі, ад бяздушнасці,
Ад пустот, што знішчаюць сутнасці.
На душы маёй светла, салодка
Ад таго, што я – патрыётка.
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 666 | Добавил: Елена | Дата: 12.12.2009 | Комментарии (0)

Не вучыце салаўя песні распяваць,
Не тлумачце ветру, як кружыць лістоту.
Паспрабуйце ў радасці ды засумаваць,
А ў міг высакародны – адагнаць дрымоту.

Не пацяшайцеся той славай, што прыйшла, -
Яна ж вас выпрабоўвае на цвёрдасць.
Не верце цішыні, якая вас знайшла, -
Яна рыхтуецца да бітвы на прагоднасць.

Не вымярайце колькасцю сваіх сяброў,
Іх не бывае многа – тых, сапраўдных.
Рэцэптаў шчасця не пытайце ў дактароў,
А пашукайце ў каштоўнасцях сабраных.

Шукайце цеплыні і ў спякотны дзень –
Яна зможа сагрэць таго, хто заблудзіўся.
Ратуе нават сонечны прамень, -
Хоць і адзін, - бо ў сэрцы нарадзіўся.
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 625 | Добавил: Елена | Дата: 12.12.2009 | Комментарии (0)

1-10 11-14