Четверг, 26.12.2024, 22:37
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Декабрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » 2011 » Декабрь » 9 » Лілія Воўчак: Заўсёды цікава пасцігаць гэтую ісціну.
00:05
Лілія Воўчак: Заўсёды цікава пасцігаць гэтую ісціну.
Гутарыла Паліна Каралёва

З папярэдніх нашых нататак вы даведаліся пра Цімафея Малахоўскага, пра яго даследчую працу "Асабісты фонд беларускіх прыказак (з запісаў У. П. Ліхтар з вёскі Гоцк Салігорскага раёна)",  якая на ІІ Маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Навуковыя імкненні-2011” атрымала дыплом першай ступені. А рыхтавалі гэтую працу яны разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Ліліяй Аляксандраўнай Воўчак. Мы ўзялі ў яе інтэрв'ю.

-Лілія Аляксандраўна, што Вас падштурхнула на такую працу?

- Чалавека заўсёды цікавіла глыбокая мудрасць, тое, што перадаецца з пакаленняў у пакаленні. І тэма вуснай народнай творчасці, мінавіта прыказкі, гэта такая народная глыбіня, такое пасціжэнне жыцця, пасціжэнне свету, што захацелася яго проста захаваць, каб перадаць іншым, хто не раўнадушан да роднага слова.

- Як доўга Вы рыхтавалі гэтую працу?

-Рыхтавалі доўга, гады два, мабыць. Паціху збіралі, збіралі, каб назапасіць гэты залаты фонд, матэрыял, які потым стаў прадметам нашага даследавання.

-Ці думалі Вы, што ваша праца зойме прызавое месца?


-Калі чэсна, не для гэтага мы працавалі. Нам хацелася проста зрабіць нейкую карысную і цікавую работу.

-Што самае цяжкае было ў працы?

-Самае складанае было гэта сістэматызаваць. Таму што мы сабралі каля тысячы прыказак, а трэба было атабраць толькі тыя, якія больш падыходзілі да нашага даследавання. Частка прыказак аказалась рускамоўная, яны адразу адышлі.

-Вам прапанавалі выдаць свой зборнік. Якім Вы яго сабе ўяўляеце?

-Гэта мы будем абмяркоўваць з навукоўцамі. Ён будзе аздоблены нейкімі нацыянальнымі элементамі, магчыма, гэта той самы арнамент, які падкрэслівае беларускую сімволіку. Можа, будуць нейкія малюнкі, якія адпавядаюць тэмам.

- Ці цяжка было падрыхтаваць Цімафея да гэтай працы?

-Канешне, ён яшчэ не такі высокі ўзровень мае і па літаратуры, і ўвогуле, таму што сама работа, яна ахопвае сістэмную падрыхтоўку, сістэмнае паўтарэнне. Пака мы трымаліся самой даследчай работы, а яна ў нас на 50 старонак. Уявіце, колькі гэта тэксту, прычым тэкст быў неапрацаваны, нам прыходзілася апрацоўваць яго самім. Таму прыходзілася і правілы паўтараць, і ўсё сістэматызаваць, каб граматна навукова ўсё аформіць. І канешне, для самога Цімафея гэта работа вельмі карысная. За гэтыя два гады ён так сябе падрыхтаваў, у плане трымацца на публіцы, даказваць сваю гіпотэзу.

- Што гэтая праца значыць асабіста для Вас?

-Для мяне важна тое, што нам удалося сапраўды зберагчы тыя рысы ўжывання прыказкі. Чаму яны аказаліся ў такім статусе? Яны змяшчаюць дыялектныя формы слоў. Гэта значыць, што яны вядомыя мала каму, толькі абмежаванаму колу людзей. Набралося каля 300 рэдкаўжывальных выслоўяў. У гэтым ёсть некая радасць, што мы зрабілі нешта карыснае для захавання духоўнай спадчыны. Калі мы нешта пераадольваем у жыцці, напачатку здаецца, што такая складаная задача… Я трошкі была няўпэўнена, што мы зможам усё навукова сістэматызаваць, але калі мы ўсё гэта пераадолілі, атрымалась нейкая перамога самаго сябе. Вочы баяцца, а рукі робяць. Мы атрымалі столькі ведаў, пакуль разглядалі прыказкі. Мы разглядвалі кожную прыказку, што яна азначае. Што яна нясе ў нашыя душы. Гата ж не проста набор слоў, у іх закладзена глыбокая народная філасофія, святая ісціна, як сказаў Цімафей. Заўсёды цікава пасцігаць гэтую ісціну.
Категория: Лицом к лицу | Просмотров: 1274 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]