Воскресенье, 22.12.2024, 06:19
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » 2011 » Сентябрь » 20 » Аляксандар Рыбак: «Без культуры няма нацыі»
18:56
Аляксандар Рыбак: «Без культуры няма нацыі»
Аляксандар РыбакСпявак з Нарвегіі беларускага паходжання, які здабыў сусветную вядомасць пасля перамогі на конкурсе «Еўрабачанне-2009», запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» беларускую версію свайго хіта «Europe’s Skies». У беларускай інтэрпрэтацыі Глеба Лабадзенкі яна атрымала назву «Небасхіл Еўропы». Аляксандар Рыбак шкадуе, што не вывучыў дасканала сваю родную мову і выказаў спадзеў, што яго спевам натхніцца новае пакаленне беларускіх дзяцей.

Перспектыву запісаць песню па-беларуску Аляксандар Рыбак адразу знайшоў прывабнай. Сам дасканала мовы ён не ведае — яго сям’я пераехала з Мінску ў Осла, калі Сашы было пяць гадоў. Таму карыстаецца ў асноўным нарвескай ды ангельскай, на размоўным узроўні валодае рускай. Для першых сваіх канцэртаў у Беларусі пасля перамогі на конкурсе «Еўрабачанне-2009» ён развучыў разам з маці «Купалінку». Упадабаў і пераклад «Fairytale» Сержука Сокалава-Воюша, зроблены ў межах конкурсу. Але для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» ён захацеў выканаць іншы свой хіт — «Europe’s Skies»: «Я заўсёды любіў сваю краіну, толькі што не меў часу, каб вывучыць нашу прыгожую мову, бо выправіўся ў Нарвегію яшчэ маленькім. Спадзяюся, што новае пакаленне беларускіх дзяцей натхніцца маім спевам па-беларуску».

«Europe’s Skies» у беларускай інтэрпрэтацыі мае назву «Небасхіл Еўропы». Узяўся перакласці яе паэт Глеб Лабадзенка. «Аляксандар крануў мяне яшчэ сваім выкананнем „Купалінкі" ў Мінску па-беларуску. Што казаць — бліскучым выкананнем! І таму калі выпала магчымасць перакласці для яго „Небасхіл", я ўспрыняў гэта з натхненнем. Бо ўкласці беларускую мову ў вусны такога папулярнага выканаўцы — пачэсная справа. Не бяруся ацэньваць уласную працу, але запісаную песню слухаю з прыемнасцю. Жывучы ў Нарвегіі, Аляксандар спявае па-беларуску абсалютна без акцэнту і вельмі шчыра», — кажа перакладчык.

«Паэтычная праца Лабадзенкі мне прыйшлася даспадобы. „Небасхіл" — вельмі цудоўнае слова, асабліва калі згадваеш маляўнічую прыроду Беларусі», — зазначае Аляксандар. Непасрэдны ўдзел у працы над беларускай версіяй ўзяла яго маці — Наталля Валянцінаўна Рыбак. Яна тлумачыла Сашы не да канца зразумелыя словы, сачыла за слушным вымаўленнем падчас працы ў студыі. «Не забылася яшчэ на беларускую, хоць за ўвесь час, як мы жылі ў Нарвегіі, не давялося паразмаўляць на нашай цудоўнай мове», — прызнаецца Наталля Рыбак.

Спявак намагаецца сачыць за тым, што адбываецца на яго Радзіме, наколькі гэта магчыма. Не прапускае дзіцячы конкурс «Еўрабачанне», на якім паспяхова выступаюць беларускія выканаўцы. «Досыць няпроста cачыць за ўсім, што адбываецца ў Беларусі, калі жывеш у Нарвегіі. Не магу пахваліцца сваімі вялікімі ведамі пра беларускую культуру, хоць заўжды дзіўлюся, якая ў Беларусі прыгожая архітэктура. У Мінску і Віцебску вельмі эстэтычна!» Рыбак выказаў сціслае, але ёмкае пажаданне да тых беларусаў, якія яшчэ не саспелі да той думкі, што ў сваёй краіне варта размаўляць на сваёй мове: «Кожны народ мае сваю культуру. Без культуры няма нацыі».

Песню «Небасхіл Еўропы» Аляксандар Рыбак мяркуе ўключыць і ў беларускае выданне свайго другога студыйнага альбома, выхад якога запланаваны на восень. І пэўна, гэта не апошняя песня па-беларуску ад славутага нарвескага беларуса.

Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»

Аляксандар Рыбак — Небасхіл Еўропы (музыка — Аляксандар Рыбак, словы — Аляксандар Рыбак, Томас Варнэс, беларускі тэкст — Глеб Лабадзенка)

Супакой мяне на небе душы
У сэрцы любоў ты запішы
Вывучаю я цябе да драбніц
Мару з табой разам сасніць

Горы, рэкі, гаі, лугі,
Тут мой дом, тут берагі.

Небасхіл Еўропы, зноў малады
З высі глядзіць на гарады
Да душы тваёй таемнай святло
Шляхам начным зноў прывяло

Прамінаюць карагодам зямлі
Нашых вачэй два караблі
Дакраніся да паветраных крыл
Мы паплывем за небасхіл

Сонца, зоры, лясы, Сусвет
Мы глядзім з вышыні планет

Небасхіл Еўропы, зноў малады
З высі глядзіць на гарады
Да душы тваёй таемнай святло
Шляхам начным зноў прывяло

Крыніца
Категория: В контексте культуры | Просмотров: 871 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]