Суббота, 21.12.2024, 13:58
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Июль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » 2010 » Июль » 20 » Зажынкі і дажынкі. Фотанарыс
08:11
Зажынкі і дажынкі. Фотанарыс
Ірына Мазюк

У гэтым годзе 21 ліпеня на Беларусі адбываецца пачатак жніва - зажынкі. Пра дажынкі (канец жніва) мы ўжо досыць чулі. Але ад пачатку залежыць канец.

Жніво – самы адказны перыяд гадавога цыклу земляробчых народаў, які падводзіць вынік іх шматдзённай працы, забяспечвае хлебам на цэлы год. Жніво пачынаецца пасля Пятра (12 ліпеня).

Гаварыла ядраное жыта

У полі стоячы:

Я не магу у полі стаяці,
Каласком махаці.
Толькі магу па полю капамі,
У гумне снапамі.

Жніво

Жніво

Абрадамі адзначаліся два этапы жніва: пачатковы і заключны – зажынкі і дажынкі. Абрадавыя дзеянні мелі магічную скіраванасць дзеля забеспячэння багатага ўраджаю на наступны год.

Па народным павер’ям ”Зажынкі даўней дзелаў сам Гасподзь Бог. Пашла мая маці глядзець, ці пара жыта ўбіраць. Жыта вялікае парасло, дык, гаворіць, як сагну галаву ў жыта, чую: гоман, гоман, гоман. Паднімуся – нічога не чую, нікога німа. Шчэ сагну галаву – зноў: гоман, гоман… Матка ўстала, глядзіць на жыта, а: сонца,сонца! – і стрела ясная ідзець ускроз жыта, і пяюць, пяюць еты гоман, і ясная паласа ідзець і ідзець. Палосачка – па тры каласочкі, ляжаць яны зрэзаныя наўскасяк праз усё поле роўненька – знак таго, што трэба жыта зажынаць”.

Спачываньне

Спачываньне

"Павяла мяне маці жыта жаць і паказала мне зажын. Праз усе палосы ідзець вузенькая сьцежачка шырынёй санціметраў мо пяць. Каласы як нажом зрезаны: сьцябло с-пад кораня санціметраў на дзесяць астаецца, а сам сцебель з каласком стаіць на зямлі рядам. Ніякіх слядоў німа. Бабка сказала, што ета палявы хазяін абашоў поле і здзелаў зажын. Значыць, паспела, пара жаць”.

Жнейкі і збожжа

Жнейкі і збожжа

Зажынкі пачыналі звычайна надвячоркам. На ніву адпраўлялася адна гаспадыня або разам з дочкамі. Бралі з сабою "ў ношку” акраец хлеба, соль, кавалак сала, свежы сыр. Прыйшоўшы на поле, віталіся з ніваю: "Добры дзень, ніўка, ядраное жыта”. Зжаўшы жменю калосся, жняя падпяразвалася імі (каб не балела спіна), жала далей. А нажаўшы першы сноп, ставіла яго на зямлю са словамі: «Стаўлю сноп на сто коп, на тысячу мерак». Пасля гэтага клала яго на зямлю i пад яго падкладвала ахвяру – прынесеную "у ношцы” ежу.

Зажынкі

Зажынкі

Першаму снапу (у некаторых мясцовасцях яго звалі "гаспадар”) аказвалася асаблівая пашана. Яго ставілі на покуці. Зерне з гэтага снапа валодала цудадзейнай сілай. Калі пачыналася азімая сяўба, яго дамешвалася ў насенне. А на Мсціслаўшчыне зерне з першага снапа выбівалі хлопцы, якія хацелі прываражыць дзяўчат. Дзеля гэтага варылі зярняты ў вадзе і пілі потым тую ваду ў надзеі, што іх будуць любіць дзяўчаты.(!)

Выраб першага снапа

Выраб першага снапа

Калі прывозілі ў гумно першы воз жыта, гаспадар браў буханку хлеба, загорнутую ў настольнік, клаў на таку ля дзвярэй, і праз яе правозілі снапы. Рабілі гэта дзеля таго, каб у хаце не пераводзіўся хлеб, і заўсёды хапала старога да таго часу, пакуль нажнуць новага. Як вобразна казалі у народзе, "каб новы хлеб заўжды выязджаў на старым”.

dazynki_5

Жытняя баба

У нас сягоння вайна была,
Усё поле зваявалі,
Усё жыта пажалі,
Сабе славы даказалі.

AL000021

"Дзед”. У канцы жатвы кожная жняя адкладала па жмені жыта для апошняга снапа — дажынкавага. Гэты сноп называлі "дзед”, "баба”, ”Салоха”. Снапу надавалі выгляд чалавека – перавязвалі паяском ці перавяслам, адасабляючы "галаву”, "тулава”, "спадніцу”, надзявалі вянок ці капялюш, плялі косы, упрыгожвалі кветкамі, стужкамі. Апошні, дажынкавы, або «барадаты», сноп, паводле сведчання адных этнографаў, ставілі на покуць, дзе ўжо стаяў «гаспадар». Па сведчанню ж другіх, яго клалі ў застаронак у гумне асобна, дзе ён ляжаў да часу сяўбы азімых, калі яго даставалі, вымолочвалі зерні і рассявалі па полі. "Зажынкавы дзядок старажыць хаты, яго торкалі за абразы, яго абіваюць і сеюць, як сеялі жыта, таксама ўкопвалі ў зямлю”.

"Дзеўкі бралі сноп і качаліся па етай барадзе – каб замуж выхадзілі”. Лічылі, што апошні сноп валодаў лекавай сілай: яго неслі да хворых, цяжарных, да маладух, якія нядаўна выйшлі замуж.

Дзед

Дзед

"Барада” ("каза”, "спарыня”, "раёк”, "перапёлка”, "Богава барада”). Дажынаючы апошні загон, жнеі пакідалі на ім невялікую лапінку лепшага жыта"дзеду на бараду”. Старанна выполвалі траву паміж калівамі; затым на камені, прасунутым між сцяблін, ці на белай сурвэтцы клалі ахвяру – акраец хлеба і соль. Пры гэтым жняя качалася па ніве, замаўляючы: "Ніўка, ніўка, аддай маю сілку на другую ніўку. На коніка лой, на ніўку гной, а мне здароўя. Судзі, Божа, налета жаці і ядранейшае i гусцейшае!”
Перад тым як зжаць "бараду”, кожная жанчына павінна была некалькі разоў перакаціцца па ім дзеля таго, каб к налеццю быў добры ўраджай, каласы хіліліся да зямлі пад цяжарам зерня. Затым адна са жней лоўка падразала звязаны зверху жычкаю ці саломінай "бараду” і кідала серп убок праз галаву. Зрэзаны "куст” клалі ў апошні нязвязаны сноп. Жменьку нязжатага жыта маглі пакідаць звярам або птушкам ва ўдзячнасць за тое, што яны некалі разнеслі зерне па зямлі.

Раёк, Барада, Каза, Спарыня

Раёк, Барада, Каза, Спарыня

Барада павінна была захаваць урадлівую сілу зямлі і перадаць яе наступнаму ўраджаю. Паводле вераванняў амаль усіх еўрапейскіх народаў, душа нівы, увасобленая ў казлападобную істоту, хаваецца ў апошняй лапінцы нязжатых каласоў. Хлеб з соллю, якія клалі ля асновы "барады”,—гэта ахвяра духам нівы, тым казлападобным істотам, якія, паводле ўяўленняў старажытных людзей, з’яўляюцца пладаносным пачаткам.

AL000021

Адкуль жыта

Калі Бог стварыў чалавека, дык доўгі час хлеба не было: людзі елі рознае карэнне. Кажуць, нават бульбы не было. Больш усіх галадалі сабакі. Таму яны, узняўшы свае морды ўверх, страшна завылі, просячы ў Бога хлеба. Бог пачуў іх просьбу і кінуў ім з неба адзін жытні колас. Але сабак было вельмі многа, дык адзін колас не змог накарміць іх усіх. Таму яны сталі яго адбіраць адзін ад аднаго і рваць у розныя бакі, пакуль нарэшце не разарвалі яго на шматкі і не патапталі нагамі. Адтаго зерне рассыпалася па зямлі, і на другі год ад аднаго коласа пайшоў такі багаты ўраджай, што людзі намалацілі цэлую бочку жыта. І з таго часу сталі разводзіць хлеб – а ўсё па пачыну сабак.

Чаму ў коласа зерне толькі знізу і зверху

Бог нарадзіў жыта – і зьнізу, і даверху сьцябліны колас быў. Ну, жанчыны сталі жаць, сталі клясь, шт о такій колас длінный, што больна рукам браць і жаць, сярпом рэзаць. Бог узяў – смаргануў. І вот ёсць сукаленачка у жыціне, у сьцябліне той. Апяць бабы сталі клясь, што плоха ім ужэ жаць. І яшчэ Бог смаргануў, ужо больш смаргануў, што ёсьтакая сукаленачкаў етай саломінке. Ну, і да трох раз. А тады Бог усердзіўся і хацеў усё жыта зьвесьць, ужо колас той увесь сморгнуў. А началі каты крычаць і сабакі брахаць: кінь хоць на нашу долю! Бог і пакінуў зьвеху трошкі. Так вот мы так і жывём сабачай і кашынай доляй.

Чаму чалавек шануе хлеб

Быў час, калі на свеце нікога не было, апрача аднаго чалавека. У гэтага чалавека было многа ўсякага дабра, але найбольш хлеба. Кавалкі яго валяліся і па дварэ, і пад лаваю, і ў хляве, усюды. Убачыў Бог такую непавагу да хлеба і адабраў яго ад людзей. Настаў голад, і людзі памерлі б усе. Але іх кот і сабака ў той час, калі Бог адбіраў хлеб у чалаавека, падышлі да яго і пачалі прасіць хлеба. Бог і даў ім па каласку. Чалавёк адабраў у іх гэтыя два каласкі і пачаў сеяць. Прайшло некалькі год і чалавек ізноў нажаў многа хлеба. Але з таго часу ён пачаў ужо шанаваць хлеб.

Жыта

Жыта

Крыніцы:


Тэксты – Ірына Мазюк©
Выкарыстаны фотаздымкі фатографа Андрэя Лянкевіча© (аўтарскі сайт) – (2008 год, 8 жніўня, в. Лісечна, Шчучыншчына, серыя "Дахрысціянскія традыцыі”.
Категория: В контексте культуры | Просмотров: 1965 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]