Лента.GY [209] |
V.I.P.
[40]
Материалы газеты "V.I.P."
|
ЭкоОко
[72]
Материалы газеты "ЭкоОко"
|
Колонка Совета Лидеров [19] |
Резонанс
[130]
СМИ о нашей гимназии
|
Новости образования [42] |
Лицом к лицу [14] |
На темной стороне звонка [13] |
На вкус и цвет фломастеры разные [23] |
Просто о главном [56] |
Неформат [42] |
В контексте культуры [109] |
Приглашаю на неурок (Борис Лившиц) [31] |
Мои путевые заметки (Нина Маринич) [31] |
Мимо смысла, зато пальцем в небо [29] |
За безопасную жизнь [48] |
В мире науки [33] |
Колонка психолога [25] |
Выпускнику [21] |
- 2009 Ноябрь
- 2009 Декабрь
- 2010 Январь
- 2010 Февраль
- 2010 Март
- 2010 Апрель
- 2010 Май
- 2010 Июнь
- 2010 Июль
- 2010 Август
- 2010 Сентябрь
- 2010 Октябрь
- 2010 Ноябрь
- 2010 Декабрь
- 2011 Январь
- 2011 Февраль
- 2011 Март
- 2011 Апрель
- 2011 Май
- 2011 Июнь
- 2011 Июль
- 2011 Август
- 2011 Сентябрь
- 2011 Октябрь
- 2011 Ноябрь
- 2011 Декабрь
- 2012 Январь
- 2012 Февраль
- 2012 Март
- 2012 Апрель
- 2012 Май
- 2012 Июнь
- 2012 Июль
- 2012 Август
- 2012 Сентябрь
- 2012 Октябрь
- 2012 Ноябрь
- 2012 Декабрь
- 2013 Январь
- 2013 Февраль
- 2013 Март
- 2013 Апрель
- 2013 Май
- 2013 Июнь
- 2013 Август
- 2013 Сентябрь
- 2013 Октябрь
- 2013 Ноябрь
- 2013 Декабрь
- 2014 Январь
- 2014 Март
- 2014 Апрель
- 2014 Май
- 2014 Ноябрь
- 2015 Январь
- 2015 Март
CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года
- Просмотры:
- Всего комментариев: 0
- Рейтинг: 0.0
CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013
- Просмотры:
- Всего комментариев: 0
- Рейтинг: 0.0
Лучшие научные разработки белорусских школьников
- Просмотры:
- Всего комментариев: 0
- Рейтинг: 0.0
CTV.BY: Минщина 25 января 2013
- Просмотры:
- Всего комментариев: 0
- Рейтинг: 5.0
Научные стремления 2012
- Просмотры:
- Всего комментариев: 0
- Рейтинг: 0.0
22:29 За трапным словам | |
Уладзімір Бычэня, Народная газета
Салігорскі гімназіст зрабіў унёсак у духоўную скарбонку краіны: ён стаў аўтарам зборніка прыказак. Варта было перакінуцца з Ульянай Піліпаўнай некалькімі фразамі, як Цімафей зразумеў: яна тая, каго ён шукаў. Жанчына нібы жменямі сыпала яскравыя, вобразныя, трапныя выразы. — Ён не сеяў, не касіў — яго заяц укусіў, — казала яна пра гультаяватага чалавека. — І ад яго парога калючымі шыпамі ўсыпана дарога. Ульяна Ліхтар нарадзілася перад вайной ў вёсцы Гоцк, што ў 64 кіламетрах ад Салігорска. Многія дзесяцігоддзі больш за 2 тысячы яе жыхароў былі адрэзаны ад цывілізацыі гнілымі балотамі. Тут Ульяна Піліпаўна і жыве бязвыезна: выйшла замуж, нарадзіла пяцярых дзяцей, працавала на мясцовым цагляным заводзе. Таму шматгалосыя гарады не засмецілі матчыну мову, не выціснулі з яе самабытныя палескія выслоўі — дасціпныя, дакладныя, вобразныя. Сказане — нібы цвік у дошку ўваб’е. "Жыве, не тужыць, але з галавою не дружыць”— вымавіць, і вяскоўцы адразу разумеюць, пра каго размова... Менавіта такога таленавітага захавальніка народнай спадчыны і шукаў вучань Салігорскай гімназіі № 2 Цімафей Малахоўскі. Хлапец цікавіўся беларускімі выслоўямі, рашыў збіраць гэтыя жамчужыны народнай творчасці, даследаваць іх, сістэматызаваць... — Ульяна Піліпаўна аказалася сапраўднай знаходкай, — расказвае гімназіст. — Жанчына, падобна, узрадавалася, што яе цудоўны дар не загіне, спатрэбіцца людзям, навуцы, таму стала ахвотна дзяліцца сваімі здабыткамі. Не раз тэлефанавала: а я яшчэ вось што ўспомніла! Такім чынам Цімафей запісаў больш за 700 выслоўяў. Але ў Гоцку своеасаблівы дыялект. Як зрабіць выраз зразумелым для ўсіх і не згубіць яго лаканічнасць, трапнасць? А яшчэ ў даследчай працы, за якую ўзяўся гімназіст, прыказкі трэба было размеркаваць па тэматыцы, некаторыя патлумачыць, знайсці нейкія дадатковыя інфармацыйныя крыніцы. І Цімафей прызнаецца: без дапамогі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ліліі Аляксандраўны Валчок праца гэтая была б яму не пад сілу. Два гады пошукаў, запісаў, выкрэсліванняў, сумесных аналізаў. Энтузіязм, энергія вучня, здобраныя вопытам, ведамі настаўніка далі добрыя парасткі. На II Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Навуковыя імкненні—2011” сярод дзясяткаў разнастайных прац іх даследаванне прызнана самым лепшым. Спецыялісты заявілі: многія прымаўкі настолькі цікавыя, арыгінальныя, што іх абавязкова трэба выдаць асобнай кніжкай... У прадмове доктар філалагічных навук, супрацоўніца ДНУ "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Таццяна Валодзіна напісала: "Несумненна, падрыхтаваны Л. Валчок і Ц. Малахоўскім зборнік прыказак будзе не толькі цікавы ўсім тым, хто шануе народнае слова і мудрасць, але і карысны настаўнікам, журналістам, фалькларыстам, мовазнаўцам”. Зборнік надрукавалі. І па запрашэнні Акадэміі навук Цімафей з Ліліяй Аляксандраўнай тут жа паехалі на яго прэзентацыю ў рамках Міжнароднага маладзёжнага форуму "Першы крок у навуку”, які сабраў больш за паўтысячы маладых вучоных з Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны. Мноства новых знаёмых, ідэй, самыя лепшыя водгукі пра іх зборнік "Асабісты фонд беларускіх прыказак” надалі творчага натхнення гімназісту і настаўніку. — Думаем сабрацца з сіламі ды запісаць забытыя песні, якіх Ульяна Піліпаўна ведае вельмі шмат, — дзеліцца планамі Лілія Валчок. — Гэта таксама каштоўная скарбонка народнай творчасці, забываць аб якой мы проста не маем права. — Пасля школы мяркую паступаць у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, — гаворыць дзевяцікласнік Цімафей Малахоўскі. — Але гэтая даследчая праца будзе заўсёды дапамагаць мне правільна, лаканічна і аб’ёмна выкладаць думкі. А там, хто ведае... З ручайка бывае вялікая рака. Апошні выраз гімназіста — з лексікону Ульяны Ліхтар. | |
|
Всего комментариев: 0 | |