Воскресенье, 22.12.2024, 08:31
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » 2009 » Декабрь » 3 » Восіп Мандэльштам
08:15
Восіп Мандэльштам
Андрэй Хадановіч
 
Адным з найяскравейшых успамінаў пра маскоўскі фэстываль "Біенале паэтаў” застануцца чытаньні пад помнікамі паэтаў. Меркавалася, што гэта будуць хаджэньні ў народ. Але рускі народ не прыйшоў у гэты дзень да помнікаў сваім паэтам. Таму пад Маякоўскім мы чыталі журналістам і самім сабе. Потым журналісты сышлі – і пад Ясеніным і Блокам мы чыталі толькі сабе. Пад Пушкіным намі зацікавілася маскоўская міліцыя. Мы адразу ж ажывіліся – усё-ткі жывыя слухачы.

Пры канцы чыталі пад помнікам Мандэльштаму. Я спэцыяльна рыхтаваўся, зрабіў колькі беларускіх перакладаў, і таму хваляваўся, ці будзе гэта камусьці патрэбна. Я дарэмна хваляваўся, слухачы былі. Пад помнікам тусавалася ладная зграйка бамжоў, нешта піла, нечым закусвала, нечым зьвінела. Бамжы радасна нас атачылі, і я зразумеў, што настаў наш зорны час.

Мы іх парвалі. Я яшчэ ня бачыў публікі, якая, нібы пад рэп, усім целам рухалася ў такт рытміцы Восіпа Эмільевіча. Пляскала, крычала, уступала ў кантакт, спрабавала размаўляць са мной на выкшталцонай трасянцы. Выпівала і (абсалютна ненавязьліва) прапаноўвала. Можа быць, таму, што чытаў я такое:


* * *
Я п’ю за вайсковыя астры, за ўсё, чым я грэшны здавён,
За барскае футра, за астму, за горыч пятропальскіх дзён.

За музыку хвояў савойскіх, прапахлых бэнзынам алей,
За ружу ў кабіне ролс-ройса й парыскіх палотнаў алей.

Я п’ю за біскайскія хвалі, альпійскіх чародаў дары,
За рыжую пыху брытанак, за смак езуіцкай кары.

Я п’ю, ды яшчэ не прыдумаў – і з двух абіраю адно:
Вясёлае асты-спумантэ ці папскага замку віно.


Іншае ўспрымалася ня так весела, але ўсё адно неабыякава і натхнёна. Прыемна, калі ёсьць яна, раскоша чалавечага сумоўя!


Ленінград

Я вярнуўся ў мой горад, знаёмы да сьлёз,
Да пражылак, прыпухлых дзіцячых залоз.

Ты вярнуўся сюды, то ўпусьці ў сваю кроў
Рыбін тлушч ленінградзкіх рачных ліхтароў.

Адшукай сваю постаць у сьнежаньскім дні
З горкім дзёгцем, размазаным па жаўціні.

Пецярбург! Я яшчэ паміраць не хачу:
Нумары тэлефонаў тваіх уваччу.

Пяцярбург! У мяне яшчэ ёсьць адрасы,
Па якіх я памерлых знайду галасы.

Я на лесьвіцы чорнай жыву, і знарок
Б’е па скронях мне вырваны зь мясам званок.

І чакаю ўсю ноч, што прыедуць яны,
І дзьвярных ланцужкоў варушу кайданы.


* * *
За грымучую славу наступных вякоў,
За высокае племя людзей, –
Я пазбаўлены чары на сьвяце бацькоў
Між вясёлых і годных гасьцей.

Мне на плечы кідаецца век-ваўкарэз,
Але я не ваўчынай крыві:
Лепей футрам сыбірскіх сьнягоў мяне спрэс,
Да гарачага поту, спаві.

Каб ня бачыць, як сьмерць маю пішуць пісцы,
Як забойцу ад жаху трасе.
Хай палярнаю ноччу мне зьзяюць пясцы
Ў першабытнай блакітнай красе.

Там цячэ Енісей і нябёсы ў агні,
І хваіна да зор дастае…
Бо ня воўк па крыві і памру не ў гайні,
Бо мяне толькі роўны заб’е.
 
 
Категория: В контексте культуры | Просмотров: 1074 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 veter  
0
Вот никакой у меня белорусский, а страшно понравилось! Истинный перевод чувствуется, каким-то особым слухом улавливается... Спасибо! smile

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]