Закладки
Меню сайта
Рубрики
| Лента.GY [209] | 
| 
						V.I.P.  [40] 
 Материалы газеты "V.I.P." 
					 | 
| 
						ЭкоОко  [72] 
 Материалы газеты "ЭкоОко" 
					 | 
| Колонка Совета Лидеров [19] | 
| 
						Резонанс  [130] 
 СМИ о нашей гимназии 
					 | 
| Новости образования [42] | 
| Лицом к лицу [14] | 
| На темной стороне звонка [13] | 
| На вкус и цвет фломастеры разные [23] | 
| Просто о главном [56] | 
| Неформат [42] | 
| В контексте культуры [109] | 
| Приглашаю на неурок (Борис Лившиц) [31] | 
| Мои путевые заметки (Нина Маринич) [31] | 
| Мимо смысла, зато пальцем в небо [29] | 
| За безопасную жизнь [48] | 
| В мире науки [33] | 
| Колонка психолога [25] | 
| Выпускнику [21] | 
Друзья
Новые фото
ЮИД
Архив записей
- 2009 Ноябрь
 - 2009 Декабрь
 - 2010 Январь
 - 2010 Февраль
 - 2010 Март
 - 2010 Апрель
 - 2010 Май
 - 2010 Июнь
 - 2010 Июль
 - 2010 Август
 - 2010 Сентябрь
 - 2010 Октябрь
 - 2010 Ноябрь
 - 2010 Декабрь
 - 2011 Январь
 - 2011 Февраль
 - 2011 Март
 - 2011 Апрель
 - 2011 Май
 - 2011 Июнь
 - 2011 Июль
 - 2011 Август
 - 2011 Сентябрь
 - 2011 Октябрь
 - 2011 Ноябрь
 - 2011 Декабрь
 - 2012 Январь
 - 2012 Февраль
 - 2012 Март
 - 2012 Апрель
 - 2012 Май
 - 2012 Июнь
 - 2012 Июль
 - 2012 Август
 - 2012 Сентябрь
 - 2012 Октябрь
 - 2012 Ноябрь
 - 2012 Декабрь
 - 2013 Январь
 - 2013 Февраль
 - 2013 Март
 - 2013 Апрель
 - 2013 Май
 - 2013 Июнь
 - 2013 Август
 - 2013 Сентябрь
 - 2013 Октябрь
 - 2013 Ноябрь
 - 2013 Декабрь
 - 2014 Январь
 - 2014 Март
 - 2014 Апрель
 - 2014 Май
 - 2014 Ноябрь
 - 2015 Январь
 - 2015 Март
 
Статистика
Онлайн всего: 1
 Гостей: 1
 Пользователей: 0
Поиск
Погода сегодня
Наш опрос
Наше видео
CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года
- Просмотры:
 - Всего комментариев: 0
 - Рейтинг: 0.0
 
CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013
- Просмотры:
 - Всего комментариев: 0
 - Рейтинг: 0.0
 
Лучшие научные разработки белорусских школьников
- Просмотры:
 - Всего комментариев: 0
 - Рейтинг: 0.0
 
CTV.BY: Минщина 25 января 2013
- Просмотры:
 - Всего комментариев: 0
 - Рейтинг: 5.0
 
Научные стремления 2012
- Просмотры:
 - Всего комментариев: 0
 - Рейтинг: 0.0
 
Святыни Солигорска
Главная » 2013  Март  13 » Пакінутым хатам прысвячаецца
21:46  Пакінутым хатам прысвячаецца | |
Алена Іваноўская   Яна
 стаяла адна - старая хата без гаспадароў. Засмучаная і бездапаможная, 
ціха плакала кроплямі дажджу, што безупынку сцякалі па брудным шкле. 
Восеньскі вецер абразліва кідаў ёй у твар апошнія, счарнелыя ўжо лісты 
яблыні, што расла побач, і ад гэтага станавілася яшчэ больш крыўдна і 
нудна. Старая хата не магла, не мела аніякай магчымасці адказаць на ўсе 
нягоды жыцця ўтульным святлом у сваіх вачах-вокнах, дзіцячым смехам у 
пакоях, прыемнымі штодзённымі клопатамі і турботамі. Яна ўжо даўно 
нічога не магла.Дваццаць гадоў стаяла хата адна, пустая. Як быццам і не выпеставала ў сценах сваіх чацвёра дзяцей, як быццам і не звінела ніколі галасамі ўнукаў. Усё было: гадавала, лашчыла, вабіла да сябе з далёкіх дарог пахам свежага хлеба. Ды гэта ўжо ў мінулым, і толькі памяць нуднымі, халоднымі начамі не давала спакою… Хата ніколі не забудзе гаспадароў і стваральнікаў сваіх - руплівую майстрыху-швачку Парасю і каваля на многія вёскі Саню, разумнага, дзелавога і працавітага. Больш за 20 гадоў таму адышлі яны ў іншы свет, дзе ўжо не патрэбны былі ні гаспадарка, ні ўласны дом. Ды засталося іх насенне - дзеці, што былі ўжо даўно дарослымі і мелі свае сем'і. Менавіта дзеці Парасі і Сані доўгі час не давалі хаце адчуць сябе адзінокаю і непатрэбнаю. Часта заходзіў малады Лёнік, што жыў тут жа, у вёсцы. Абкошваў надворак, збіраў яблыкі і падпраўляў плот, калі якой-небудзь штыкеціне раптам не хацелася стаяць на месцы сваім. Бывала, сядзеў у хаце з сябрамі: гутарылі пра немудрагелістыя сялянскія справы, выпівалі чарку-другую без нагляду і нараканняў з боку жонак. І хаце рабілася весялей, хоць мужчыны і не заўсёды прыбіралі за сабой, а яна да гэтага не прывыкла. Улетку на час водпуску заўсёды прыязджала з дзецьмі Галя, старэйшая Парасіна дачка, яна мыла і чысціла, выбівала падушкі і перасушвала бялізну, і ў хаце зноў станавілася прыгожа і ўтульна, поўнілася яна радасцю і дзіцячым смехам. О, гэта былі залатыя дні, якія, на жаль, так хутка праляталі. І хата бачыла,як любяць яе, з якой цяжкасцю развітваюцца. Чула,як бліжэй да ад'езду ўсё часцей уздыхае Галя і часам употайкі выцірае пад акулярамі мокрыя вочы. Заўважала,з якім смуткам і шкадаваннем ідзе на аўтобус унучка Аленка, цішком пакінуўшы перад тым на прызбе цукерку, і доўгія месяцы да наступнай сустрэчы хату цешылі гэтыя светлыя ўспаміны і ўпэўненасць у тым, што яна патрэбная дзецям сваім і ўнукам. Значна радзей, але бывалі і Іван, і Люба. Аднак, як здавалася хаце, гэтыя больш былі заняты ўласнымі турботамі і справамі. А можа,гэта толькі так здавалася? А гады няўмольна ішлі. І ўсё радзейшымі рабіліся сустрэчы. Дзеці пакуплялі дачы бліжэй да горада, і хата,пакрыўджаная,не магла зразумець: нашто будаваць нейкія закуткі немаведама з чаго,калі была яна, і яна чакала? Ды,відаць,так трэба. А потым здарылася і зусім страшнае: у адзін год памерлі Іван і Лёнік,хоць абодвум да старасці было далёка, і вось тут хата сапраўды стала сіратою. Счарнела і аблупілася яна ад гора. Неяк адразу пачалі валіцца платы,разбурыўся комін, а да самага ганку падабралася нахабная крапіва,якую ўжо ніхто не спыняў. У хуткім часе на закінутым надворку сталі пасціся суседскія гусі і ненасытныя качкі. Нікому не патрэбныя, на зямлі гнілі яблыкі,а гарод зарос высокім бур'яном. Сорамна было хаце. Прыніжаная, стаяла яна,не смеючы вачэй падняць на акуратненькіх суседак сваіх,і на чысценькую вуліцу з роўнымі платамі. Бруднай неахайнай плямай стала хата на гэтай вуліцы. І інакш ужо нікім не ўспрымалася. Абражаная,чакала разбурэння- смерці сваёй. Ды і нашто жыццё,калі нікога не грэць? А аднойчы хаце прысніўся сон. Быццам Лёнікаў сын Віця ажаніўся і сюды, у хату, прывёў маладую і прыгожую жонку сваю. Тут маладыя зажадалі жыць,пабялілі сцены,павесілі свежанькія фіранкі, запалілі агонь у печы. Захлынулася хата ад шчасця і – прачнулася. Лепш бы ўжо ніколі не прачынацца ей! Да яе цягнула мокрыя чорныя рукі ноч, і жудасна было, і здрыганулася хата,і заплюшчылася ад страху. І пацяклі слёзы з вачэй-вокнаў, чаму дапамог пранізлівы восеньскі дождж. Неба,зацягнутае хмарамі, не свяціла ніводнай зоркаю. Абыякавы месяц часам пазіраў на зямлю і не было яму аніякай справы да старой адзінокай хаты і тысячы іншых такіх самых няшчасных сірот-хацін, што прыніжана чакалі сваіх гаспадароў. З вялікай літары Гаспадароў. Надзея… Яна заўсёды памірае апошняй. P.S. А Ваша хата? Як адчувае сябе пакінутая Вамі хата?  | |
| 
 | |
| Всего комментариев: 0 | |










Яна
 стаяла адна - старая хата без гаспадароў. Засмучаная і бездапаможная, 
ціха плакала кроплямі дажджу, што безупынку сцякалі па брудным шкле. 
Восеньскі вецер абразліва кідаў ёй у твар апошнія, счарнелыя ўжо лісты 
яблыні, што расла побач, і ад гэтага станавілася яшчэ больш крыўдна і 
нудна. Старая хата не магла, не мела аніякай магчымасці адказаць на ўсе 
нягоды жыцця ўтульным святлом у сваіх вачах-вокнах, дзіцячым смехам у 
пакоях, прыемнымі штодзённымі клопатамі і турботамі. Яна ўжо даўно 
нічога не магла.