Суббота, 21.12.2024, 15:52
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » 2011 » Март » 17 » «Паэтычная алімпіяда» моладзі
18:41
«Паэтычная алімпіяда» моладзі
Надзея ГУРЛЕНЯ, Лідэр-Прэс

У рамках папулярызацыі беларускай мовы 28 лютага ў сярэдняй школе № 6 прайшло мерапрыемства «Паэтычная алімпіяда», якое сабрала ў зале дзяцей з паэтычнымi здольнасцямі. Такі конкурс праводзіўся ўпершыню і быў накіраваны на развіцце творчых здольнасцей вучняў і рэалізацыі іх творчага патэнцыялу.

На алімпіядзе для вучняў было распрацавана некалькі заданняў тэарэтычнага і практычнага плану, прымалі ўдзел у мерапрыемстве вучні шостых, семых і восьмых класаў са школ горада і раена. Адкрыцце «Паэтычнай алімпіяды» пачалося з музычных падарункаў на беларускай мове і танцаў у нацыянальных касцюмах, пасля якіх вучні вярнуліся ў класы, каб выканаць заданні алімпіяды. За працай і выкананнем работы вучняў назірала камісія, у склад якой увайшлі маладыя спецыялісты, настаўнікі. Усе заданні алімпіяды былі складзены на аснове праграмных твораў, дзеці маглі атрымліваць дадатковыя балы, а таксама паказваць свае здольнасці і эрудыцыю.

Гэтую сустрэчу з хваляваннем чакала не толькі моладзь, але і настаўнікі, як маладыя спецыялісты, так і вопытныя педагогі, якія прымалі ўдзел у раенным конкурсе літаратурна-творчых работ «Суквецце талентаў». Па словах метадыста аддзела адукацыі Наталлі Аляксандраўны Макарэвіч, педагогаў, якія прысутнічалі ў зале, павіншавалі з перамогаю ў конкурсе і ўзнагародзілі граматамі і дыпломамі аддзела адукацыі. Лепшымі былі адзначаны творы кіраўніка гуртка РЦДТ Марыі Васільеўны Хоміч (проза), настаўніка УА «Пясчанская ДАСДСШ» Алены Пятроўны Аляхновіч і настаўніка УА «Краснаслабодская ДАСШ» Марыны Генадзьеўны Скалабан (сцэнарый), настаўніка УА «Краснаслабодская ДАСШ» Вольгі Александраўны Жамейка і настаўніка англійскай мовы ДУА «САШ № 11 горада Салігорска» Вольгі Генадзьеўны Новік (паэзія).

Арыгінальнай і змястоўнай з’явілася сумесная распрацоўка сцэнарыя «Каляды ў дзіцячым садзе» намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Валянціны Міхайлаўны Качур і маладога спецыяліста, музычнага кіраўніка ДУА «Краснаслабодскія яслі-сад» Вольгі Іванаўны Чэчка. У чарговы раз парадавалі сваімі творамі знакамітыя ўжо ў паэзіі Людміла Кліменя, Таццяна Горбач, Людміла Казанцава, Лілія Ваўчок. Сваей інтэрпрэтацыяй біблейскай легенды ўразіла Вольга Генадзьеўна Новік. Таксама прыемна здзівіла сваім вершам «Родная мова» настаўніца нямецкай мовы УА «Гоцкая ДАСШ» Вера Мікалаеўна Усовіч. Роднаму краю і матчынай песні прысвяцілі свае творы настаўнікі ДУА «САШ № 11 горада Салігорска» Святлана Мікалаеўна Старавойтава і Людміла Уладзіміраўна Турчанка. Паспрабавала разабрацца з пачуццямі ў вершы «Што такое каханне» Наталля Міхайлаўна Аляксейчык. Не засталося ўбаку і слова юбіляру Уладзіміру Караткевічу, 80-гадовы юбілей якога быў адзначаны шэрагам мерапрыемстваў амаль ва ўсіх навучальных установах Салігорскага раена. Яму прысвяціла свой верш настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія № 2» Лілія Аляксандраўна Ваўчок.


Категория: Резонанс | Просмотров: 939 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]