Закладки
Меню сайта
Рубрики
Лента.GY [209] |
V.I.P.
[40]
Материалы газеты "V.I.P."
|
ЭкоОко
[72]
Материалы газеты "ЭкоОко"
|
Колонка Совета Лидеров [19] |
Резонанс
[130]
СМИ о нашей гимназии
|
Новости образования [42] |
Лицом к лицу [14] |
На темной стороне звонка [13] |
На вкус и цвет фломастеры разные [23] |
Просто о главном [56] |
Неформат [42] |
В контексте культуры [109] |
Приглашаю на неурок (Борис Лившиц) [31] |
Мои путевые заметки (Нина Маринич) [31] |
Мимо смысла, зато пальцем в небо [29] |
За безопасную жизнь [48] |
В мире науки [33] |
Колонка психолога [25] |
Выпускнику [21] |
Друзья
Новые фото
ЮИД
Архив записей
- 2009 Ноябрь
- 2009 Декабрь
- 2010 Январь
- 2010 Февраль
- 2010 Март
- 2010 Апрель
- 2010 Май
- 2010 Июнь
- 2010 Июль
- 2010 Август
- 2010 Сентябрь
- 2010 Октябрь
- 2010 Ноябрь
- 2010 Декабрь
- 2011 Январь
- 2011 Февраль
- 2011 Март
- 2011 Апрель
- 2011 Май
- 2011 Июнь
- 2011 Июль
- 2011 Август
- 2011 Сентябрь
- 2011 Октябрь
- 2011 Ноябрь
- 2011 Декабрь
- 2012 Январь
- 2012 Февраль
- 2012 Март
- 2012 Апрель
- 2012 Май
- 2012 Июнь
- 2012 Июль
- 2012 Август
- 2012 Сентябрь
- 2012 Октябрь
- 2012 Ноябрь
- 2012 Декабрь
- 2013 Январь
- 2013 Февраль
- 2013 Март
- 2013 Апрель
- 2013 Май
- 2013 Июнь
- 2013 Август
- 2013 Сентябрь
- 2013 Октябрь
- 2013 Ноябрь
- 2013 Декабрь
- 2014 Январь
- 2014 Март
- 2014 Апрель
- 2014 Май
- 2014 Ноябрь
- 2015 Январь
- 2015 Март
Поиск
Погода сегодня
Наш опрос
Наше видео
CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года
- Просмотры:
- Всего комментариев: 0
- Рейтинг: 0.0
CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013
- Просмотры:
- Всего комментариев: 0
- Рейтинг: 0.0
Лучшие научные разработки белорусских школьников
- Просмотры:
- Всего комментариев: 0
- Рейтинг: 0.0
CTV.BY: Минщина 25 января 2013
- Просмотры:
- Всего комментариев: 0
- Рейтинг: 5.0
Научные стремления 2012
- Просмотры:
- Всего комментариев: 0
- Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » 2012 Июль 5 » “К каласку каласок — будзе снапок”
10:21 “К каласку каласок — будзе снапок” | |
Настаўніцкая газета "К каласку каласок — будзе снапок” За паўтара года існавання рубрыкі "Дарогу талентам!” яе героямі паспелі стаць вучні, якія з дапамогай сваіх настаўнікаў дасягнулі пэўных вышынь у самых розных сферах. Лідары, спартсмены, спевакі, музыканты, паэты, эколагі, тэхнікі-вынаходнікі… За лёсам кожнага з іх мы працягваем сачыць і пасля публікацыі, радуючыся кожнай новай перамозе. Але пазл ніколі не будзе лічыцца сабраным, калі ў ім адсутнічае хаця б адзін элемент. У адносінах да нашай рубрыкі, як бы ні пашыраўся тэматычны дыяпазон дасягненняў беларускай моладзі, але да таго часу, пакуль у ёй не будзе прадстаўлена нагода для гонару ў адной з самых важных для кожнай краіны спраў — захаванні духоўнай спадчыны, — карціна падназвай "Палітра беларускіх талентаў” дапісана не будзе. Мы працягваем натхнёна пісаць гэтую карціну і сёння дорым ёй душу. "З ручайка — вялікая рака” Нагодай для знаёмства з вучнем гімназіі № 2 Салігорска Цімафеем Малахоўскім і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Ліліяй Аляксандраўнай Валчок стаў выдадзены Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі зборнік "Асабісты фонд беларускіх прыказак”. Сказаць, што героі нашага матэрыялу сталі яго аўтарамі, было б вельмі сціпла. Лілія Аляксандраўна і Цімафей сабралі і сістэматызавалі 774 беларускія прыказкі, з якіх 302 малавядомыя. Народны фальклор па драбніцах збіраўся на працягу двух гадоў. Скарбніцай народнай мудрасці з даследчыкамі дзялілася жыхарка вёскі Гоцк Салігорскага раёна Мінскай вобласці Ульяна Піліпаўна Ліхтар (мама настаўніцы). Менавіта яна ўзгадала больш за тысячу прыказак, якія некалі чула ад дзеда і бацькі. — Побач з намі часам жывуць людзі,гаворка якіх настолькі багатая на трапныя выразы, настолькі яскравая і вобразная, што здзіўляешся і захапляешся. І міжволі хочацца не толькі слухаць, але запамінаць і нават запісваць, — расказвае Лілія Аляксандраўна. — Мая мама,Ульяна Піліпаўна, пражыла ў вёсцы Гоцк увесь свой век. Лёс падарыў ёй пяцярых дзяцей. Жыццё не было лёгкім: жанчына рана страціла бацьку, аўдавела, цяжка фізічна працавала на цагельным заводзе, каб падняць на ногі дзяцей. Але заўсёды яе ратавала і падтрымлівала цёплае, мудрае, глыбокае народнае слова, якое яна адчувала сэрцам і душой. Працаваць над даследчай работай настаўніца і Цімафей пачалі, калі хлопец вучыўся ў сёмым класе (сёлета ён перайшоў у дзясяты). Пачалі з невялікага аб’ёму — каля 40 прыказак, якія з ходу прыгадала захавальніца народнай спадчыны. — Зразумела, што наша першакрыніца не магла сесці і ўзгадаць адразу ўсе прыказкі, якія яна ведае. Прыказкі ж усплываюць у памяці, як правіла, падчас гаворкі, адпавядаючы тым ці іншым сітуацыям. І пакуль мы аналізавалі прыказкі, якія ў нас ужо былі, мама магла патэлефанаваць і выдаць нам новую порцыю народнай мудрасці, — расказвае Лілія Аляксандраўна. — Усяго мы пачулі ад яе каля тысячы (!) прыказак, але частка з іх былі рускамоўнымі. Мы ж у сваёй рабоце даследавалі менавіта беларускамоўныя. Пасля таго як матэрыял быў сабраны, пачаўся яго аналіз: прыказкі ад Ульяны Піліпаўны пачалі параўноўваць з тымі, якія ўжо вядомы вучоным-філолагам і фалькларыстам. Цімафею і Ліліі Аляксандраўне прыйшлося вывучыць нямала спецыялізаванай літаратуры і зборнікаў. Але падчас гэтай працяглай карпатлівай працы высветлілася самае цікавае: часткі сабраных прыказак нідзе няма — яны аказаліся арыгінальнымі і малавядомымі. Больш за тое, асаблівасць некаторых у тым, што яны ўтрымліваюць дыялектную лексіку. Таму, акрамя тлумачэння непасрэдна прыказак, трэба было скласці тлумачальны слоўнік малавядомых слоў. Сярод іх такія цікавыя, як калатушка (дробязь, не вартая ўвагі), курак (касцёр, які не гарыць, а тлее), сарамяжка (простае сялянскае верхняе адзенне), чуліндра (знешне непрывабная дзяўчына ці жанчына) і г.д. "Каб жыць добра — трэба гнуць робра” Заслуга салігорскага даследчыцкага тандэма не толькі ў тым, што вучань і настаўніца сабралі беларускія прыказкі ад пэўнага носьбіта, але і сістэматызавалі іх згодна з тэматыкай. — Народны вопыт, увасоблены ў прыказках, сціпла і выразна характарызуе ўсю шматбаковасць жыцця: быт, веру, паводзіны, рысы чалавека, сацыяльныя ўмовы, унутраны свет лю дзей. Чым больш збіралася прыказак, тым больш узнікала пытанняў, галоўнае з якіх — як зрабіць нашу работу арыгінальнай і непаўторнай. З першай складанасцю мы сутыкнуліся, калі настаў час размеркаваць сабраны намі матэрыял па тэматычных групах: сацыяльныя, сямейна-бытавыя, павучальныя, сатырычныя, жартоўныя, духоўна-рэлігійныя і іншыя прыказкі, — дзеліцца настаўніца. — Складанасць была ў тым, што было немагчыма адназначна вызначыць, да якой адной з груп адносіцца тая ці іншая прыказка, таму што мяжа паміж, напрыклад, сацыяльнай і сямейна-бытавой тэматыкай у пэўных прыказках вельмі тонкая. — Трэба адзначыць, што найбольшая колькасць прыказак адпавядае тэмам, звязаным з рысамі чалавека: асуджэнне недахопаў, заган, услаўленне станоўчых якасцей. Гэта можна растлумачыць спрадвечным імкненнем беларусаў да агульначалавечых каштоўнасцей. Гэта рыса нацыянальнага характару, — робіць выснову Цімафей. — Мы заўважылі, што тэма кахання ў беларускіх прыказках сустракаецца рэдка. Магчыма таму, што беларусу-селяніну пры ходзілася шмат працаваць, дбаць аб хлебе больш, чым абуласных пачуццях. Сярод іншых цяжкасцей падчас работы — алегарычны сэнс многіх прыказак. Наколькі правільна разумеюцца прыказкі, правяралі на настаўніках гімназіі. Былі выпадкі, калі прыказкі тлумачыліся па-рознаму. Тады зноў звярталіся да Ульяны Піліпаўны, каб тая расставіла ўсе кропкі над "і”. З арыгінальным тлумачэннем усе пагаджаліся. Ну, і, канечне, трэба разумець, што грунтоўнае навуковае даследаванне мае на ўвазе бездакорнае афармленне. Колькі разоў настаўніцы і вучню прыходзілася ўсё перарабляць на чыставік, яны нават узгадаць не могуць, таму што працэс удасканалення даследчай работы адбываўся пастаянна. Цімафей і Лілія Аляксандраўна настолькі з душой паставіліся да свайго даследавання, настолькі гэты занятак ім самім падабаўся, што думаць пра тое, як высока гэтая работа будзе ацэнена іншымі, часу не было. Працягвалі ўдасканальваць работу і аформілі яе ў выглядзе гімназічнага зборніка, з якім адправіліся спачатку на раённую, а потым і на абласную навукова-практычную канферэнцыю. Пасля першых перамог Цімафею давялося прэзентаваць вынікі работы на ІІ Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Навуковыя імкненні”, дзе юнак стаў уладальнікам не толькі першага месца, але і стыпендыянтам Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Больш за тое, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, уразіўшыся зробленай работай, выдаў асобны зборнік "Асабісты фонд беларускіх прыказак” тыражом 500 экзэмпляраў. Яго прэзентацыя адбылася падчас міжнароднага форуму студэнцкай і навучэнскай моладзі "Першы крок у навуку- 2012” у красавіку бягучага года. Ініцыятары выдання гавораць, што зборнік карыстаецца папулярнасцю і, магчыма, у хуткім часе будзе перавыдадзены большым тыражом. Аўтараў гэта навіна радуе яшчэ і па той прычыне, што Ульяна Піліпаўна ўзгадала яшчэ каля ста арыгінальных прыказак, якія можна будзе ўключыць у другое выданне. Маці настаўніцы вельмі душэўна ўспрымае кожную навіну аб чарговай перамозе прыказак, часам нават са слязьмі: частка духоўнай нацыянальнай спадчыны не страціцца. "Той сілач, хто ўдзержыць сэрца” Праз нашу газету Цімафей пажадаў выказаць словы ўдзячнасці не толькі сваёй настаўніцы і Ульяне Піліпаўне Ліхтар, а і яшчэ аднаму чалавеку — Таццяне Васільеўне Валодзінай, доктару філалагічных навук Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая рэцэнзавала работу, за шчырую зацікаўленасць. Рэцэнзент у сваю чаргу адзначыла: "Падрыхтоўка такой работы вымагае карпатлівай працы, пастаяннай увагіі ўважлівага вуха. Зборнік прыказак будзе цікавы ўсім, хто шануе народнае слова і муд расць, і карысны настаўнікам, журналістам, фалькларыстам, мовазнаўцам”. — Канечне, далёка не ўсе вучні здольны да даследчай работы. Цімафей мне дастаўся ў спадчыну ад пачаткоўцаў, якія сказалі, што хлопчык захапляецца беларускай мовай і з трэцяга класа ўдзельнічае ў алімпіядах. Для даследаванняў трэба мець такія ўласцівасці, як працавітасць, адказнасць, зацікаўленасць, — усё гэта ў Цімафея ёсць, — расказвае Лілія Аляксандраўна. — Прычым юнак вядзе настолькі актыўны лад жыцця, што з ходу складана пералічыць усё, чым ён з поспехам займаецца. Ён капітан каманды знаўцаў, камандзір атрада юных інспектараў руху, захапляецца танцамі, удзельнічаў зусім нядаўна ў спартакіядзе па медпадрыхтоўцы. Мне запомніўся адзін выпадак, калі мы позна вярталіся з Мінска, і я сказала яму, каб ён адпачываў і дамашняе заданне можа не рабіць. На што Цімафей адказаў: "Як гэта? Я ўсё роўна яго абавязкова зраблю”. Ужо сёння Цімафей дакладна вызначыўся з будучай ВНУ і прафесіяй. Будзепаступаць у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на аддзяленне "Міжнародныя інвестыцыі”. У найбліжэйшых планах — удзел у рэспубліканскай школе юных вучоных на базе Акадэміі навук, дзе ўдзельнікам будзе прапанавана ўдасканаліць свае даследчыя работы на абсталяванні і ў лабараторыях акадэміі. Цімафей будзе ўдасканальваць сваю работу па фізіцы. Сапраўды, калі толькі ўсё паспявае! — Чым больш высвятлялася малавядомых арыгінальных прыказак, тым больш я ўваходзіў у азарт. Тут не трэба было зноў прыдумваць веласіпед ці адкрываць Амерыку, трэба было не даць знікнуць таму, што ўжо было прыдумана і адкрыта, — гаворыць Цімафей. —Я люблю беларускую мову. Стараюся як мага часцей размаўляць на ёй. Блізкія сябры мяне падтрымліваюць, складаюць часам кампанію. Вельмі мала людзей, асабліва моладзі, карыстаецца беларускай мовай. З гэтым трэба нешта рабіць. Стараюся ўсімі сіламі зацікавіць ёю хаця б сваіх равеснікаў. Лілія Аляксандраўна дадае, што зацікавіць вучняў беларускай мовай можа толькі ўласны прыклад і пазіцыя настаўніка. Са сваімі вучнямі яна заўсёды размаўляе выключна на роднай мове, а калі з пачаткам перапынку пачуе "До свидания!”, хапае аднаго позірку, каб вучні адразу ж выправіліся і развіталіся, як належыць. Дарэчы, на прыказках Цімафей і Лілія Аляксандраўна вывучэнне культурнай спадчыны беларусаў спыняць не збіраюцца. Ульяна Піліпаўна ўжо запісала для іх каля 20 забытых народных песень… Марына ПЫРКОВА. pyrkova@ng-press.by Фота Алега ІГНАТОВІЧА. | |
|
Всего комментариев: 0 | |