Четверг, 21.11.2024, 23:52
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » 2009 » Декабрь » 2 » Дом з беларускім імем
09:53
Дом з беларускім імем
Уладзімір Амяльчэня

Адной з вядомых устаноў культуры ў Солігорску з’яўляецца Дом культуры "Будаўнік”. Тут вырас да сваёй вядомасці на ўвесь раён хор «Ветэран», а вечарамі там пануе «вольны дух», якім хварэе моладзь. Дзякуючы кіраўніцтву клуба, тут усім ёсць прытулак.

Але, напэўна, мала хто ўспамінае гісторыю будаўніцтва клуба і мала хто ведае, што ў Салігорску сёння жыве майстар, якому было даручана падрыхтаваць будынак да прыёму камісіей. Завуць яго Юрась Пятровіч Дубовік. Вось што расказаў 85-гадовы ўдзельнік гэтай гісторыі.

«З першага жніўня 1959 года мяне перавялі загадам па Будаўнічаму ўпраўленню выконваць абавязкі майстра і даручылі кіраваць заканчэннем будаўніцтва і перадачай у эксплуатацыю першай сталоўкі і „Клуба будаўнікоў". У сваёй рабоце я падпарадкоўваўся прарабу Воранаву. Праектанты прадугледзелі над галоўным уваходам у клуб раскладку з чырвонай цагліны „Клуб строителей — 1959". Дома вечарамі я зрабіў другую раскладку: „Клуб будаўнікоў -1959". Першую раскладку нікому не паказваў. Але перад здачай будынка сваёй камісіі гэта высветлілася, бо ўсе праекты выконваліся тады на рускай мове. Камісія аб'явіла, што за самавольства мяне звальняюць з работы. Назаўтра чакаўся прыезд вялікага начальства з Мінска.

З акна майго пакойчыка, які займаў праз дарогу ад клуба, яшчэ да пачатку новага рабочага дня, я ўбачыў некалькі чалавек. Хоць мне абвясцілі аб звальненні, але хутка апрануўся і прыйшоў да клуба.

Сярод начальства быў чалавек добра апрануты, інтэлігентнага выгляду. Калі мяне яму прадставілі, то незнаёмы сказаў: „Я Казлоў Васіль Іванавіч, Старшыня Вярхоўнага Савета БССР, прыехаў паглядзець будаўніцтва". Калі Казлоў гучна прачытаў „Клуб будаўнікоў", у мяне затрасліся каленкі. Але Казлоў нечакана пахваліў, што будуем менавіта „беларускае". Тады ўсе прысутныя сталі гаварыць, як яны стараюцца. Мне палягчала на душы, а прараб Воранаў сказаў, каб я прыступаў да выканання абавязкаў майстра. І на сённяшні дзень клуб красуецца пад беларускім імем. Я ў душы ганаруся гэтым».
 
kurjer.info
Категория: В контексте культуры | Просмотров: 1126 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]