Суббота, 21.12.2024, 18:20
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » 2013 » Июнь » 5 » Апладысменты ў гонар юных даследчыкаў
18:41
Апладысменты ў гонар юных даследчыкаў
Тры спецыяльныя ўзнагароды — такі вынік удзелу нашых школьнікаў у 64-м Міжнародным конкурсе Intel International Science and Engineering Fair 2013. Навучэнец гімназіі № 2 Салігорска Мінскай вобласці Цімафей Малахоўскі за індывідуальны праект "Атрыманне псеўдасплаваў з алюмінію і шкла і даследаванне залежнасці іх супраціўлення ад тэмператур” быў узнагароджаны дзвюма прэміямі — першай прэміяй ад фонду Alcoa, аднаго з найбуйнейшых карпаратыўных фондаў ЗША, які надае асаблівую ўвагу ахове навакольнага асяроддзя, адукацыі і выхаванню будучых лідараў (узнагарода была прысуджана за лепшы праект, які дэманструе інавацыйныя тэхналогіі выкарыстання металаў і сплаваў на аснове алюмінію), і другой прэміяй Амерыканскай прававой асацыяцыі інтэлектуальнай уласнасці (AIPLA). Максім Бязрукаў, навучэнец гімназіі № 41 імя В.Х.Сярэбранага Мінска, і Аляксандр Стадольнік, навучэнец гімназіі № 13 Мінска, за камандны праект "Гульні перкаляцый на графах Кэлі-груп” атрымалі трэцюю прэмію Амерыканскага матэматычнага таварыства.

Нашу краіну на гэтым прэстыжным форуме прадстаўлялі тры праекты. На жаль, распрацоўка Рамана Бірулі, навучэнца гімназіі № 41 імя В.Х.Сярэбранага Мінска, "Full 3D Акустыка” не атрымала ўзнагароды. Між тым хочацца адзначыць, што Раман стаў удзельнікам гэтага міжнароднага конкурсу другі раз. У мінулым годзе яго праект "Верагоднасць параджэння сіметрычнай групы з умовай на камутатар” быў адзначаны другой прэміяй Амерыканскага матэматычнага таварыства.
Міжнародны конкурс Intel International Science and Engineering Fair 2013 праходзіў з 12 па 17 мая ў Фініксе (штат Арызона, ЗША). У ім прыняло ўдзел каля 1600 навучэнцаў старшых класаў, яны былі адабраны падчас правядзення 433 рэгіянальных конкурсаў, якія праходзілі ў 70 краінах і рэгіёнах.
Па выніках Intel ISEF 2013 больш за 500 фіналістаў з розных краін свету атрымалі ўзнагароды і прызы за свае даследаванні. Асноўныя прэміі былі прадастаўлены карпарацыяй Intel і фондам Intel Foundation. Заснавальнікамі спецыяльных прызоў і ўзнагарод выступілі дзясяткі кампаній, некамерцыйных арганізацый, навучальных устаноў і дзяржаўных устаноў, якія працуюць у навуковых сферах. Агульны прызавы фонд конкурсу перавысіў $ 4 млн. Галоўную ўзнагароду ў 75 тысяч долараў заваяваў школьнік з Румыніі.
Сваімі эмоцыямі, перажываннямі і роздумамі аб 64-м Міжнародным конкурсе Intel International Science and Engineering Fair падзялілася Таццяна Сяргееўна Праліска, начальнік цэнтра інавацыйнага развіцця адукацыйнай практыкі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, і Цімафей Малахоўскі.

Цімафей Малахоўскі — вядомы ў Мінскай вобласці юны даследчык. У 2011 годзе яго даследаванне па беларускай літаратуры на II Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Навуковыя імкненні” выклікала вялікую зацікаўленасць у членаў журы, навукоўцаў. Яго работа была адзначана дыпломам І ступені, ён стаў стыпендыятам Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук 2012 года. Па выніках гэтага даследавання быў выдадзены зборнік "Асабісты фонд беларускіх прыказак на матэрыяле запісаў Ульяны Піліпаўны Ліхтар з вёскі Гоцк Салігорскага раёна”, які выдаў МАІРА.
Ужо праз год Цімафей ператварыўся з лірыка ў фізіка і пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі гімназіі Анатоля Мікалаевіча Шубіна заняўся вырабам новага матэрыялу з бытавых адходаў.
— Шчыра кажучы, больш за ўсё мяне ўразіла не паездка ў ЗША і нават не ўзнагароды, а арганізацыя конкурсу Intel ISEF, — прызнаўся Цімафей Малахоўскі. — Ад працэдуры рэгістрацыі і да ўрачыстага закрыцця конкурс нагадваў хутчэй свята, чым спаборніцтва. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на тое, каб маладыя даследчыкі з усяго свету, сярод якіх будуць абавязкова навукоўцы, Нобелеўскія лаўрэаты, маглі паўзаемадзейнічаць і пазнаёміцца.
Судны дзень пачаўся з сустрэчы з перакладчыкамі. Не магу сказаць, што я не мог данесці сваю думку на англійскай мове, але ўсё-такі дапамога перакладчыка была вельмі дарэчы, калі члены журы задавалі пытанні. Мне з перакладчыкам вельмі пашанцавала. Гэта была жанчына родам з Ніжняга Ноўгарада, якая да ўсяго яшчэ выкладала фізіку ва ўніверсітэце, адпаведна хутка разабралася ў сутнасці маёй работы і дала вельмі важныя парады. Судзейства таксама было вельмі цікавым. Да мяне падыходзілі па чарзе члены журы, кожны папярэдне пазнаёміўся з маёй работай, са сваім спісам пытанняў, якія ў асноўным былі накіраваны на ўдакладненне і паглыбленне інфармацыі, змешчанай на стэндзе. Акрамя 8 афіцыйных членаў журы, адзначаных у маім лісце, да мяне падышло яшчэ 12 іншых, прадстаўнікоў розных арганізацый. Судзейства доўжылася каля шасці гадзін, але для мяне ўсё прайшло на адным дыханні, нават было сумна, што ўсё так хутка скончылася.
У мяне была невялікая дыскусія з адным членам журы, спецыялістам па матэрыялазнаўстве. Ён затрымаўся каля майго стэнда больш як 15 хвілін (вызначаны час), а вечарам я знайшоў у электроннай паштовай скрыні ад яго ліст. Ён напісаў, што для яго маё інтэрв’ю было лепшым з тых, на якіх ён пабываў. Таксама ён адзначыў, што яму цікава мая распрацоўка і даў некалькі парад па яе працягу і ўдасканаленні. Я быў вельмі рад і здзіўлены: член журы пасля конкурсу знайшоў мой е-mail у спісе рэгістрацый, патраціў час на напісанне ліста!
Падчас конкурсу мне ўдалося пазнаёміцца з іншымі работамі, прадстаўленымі на маёй секцыі "Біяінжынерыя і матэрыялазнаўства”. Хачу адзначыць работу школьніка з ЗША Яна. Ён распрацаваў біяматэрыял, які можна выкарыстоўваць у якасці пратэзаў для суставаў. Гэта складаная работа для школьніка. Ян атрымаў дыплом ІІ ступені на галоўным узнагароджанні. Увогуле 90% узнагарод атрымалі на конкурсе менавіта амерыканскія школьнікі. І я не магу сказаць, што ім падсуджвалі. Проста ў Амерыцы іншы падыход да дзіцячых даследаванняў. Амерыканскія школьнікі маюць свабодны доступ да лабараторый і абсталявання розных устаноў. А абсталяванне там вельмі высокага ўзроўню.
Я хацеў бы выказаць словы ўдзячнасці людзям, без якіх я не стварыў бы гэтую работу і не паехаў на сусветны конкурс. Гэта ў першую чаргу мой настаўнік фізікі, які падаў ідэю для даследавання, — Анатоль Мікалаевіч Шубін. А таксама метадыст нашай гімназіі Алена Міхайлаўна Евіч і настаўніца англійскай мовы Таццяна Мікалаеўна Кавалёва. Пры падрыхтоўцы да паездкі на конкурс вялікую дапамогу аказалі работнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Без гэтых людзей нічога б не атрымалася. Яны дапамаглі мне зразумець, што ўсё магчыма, важна толькі захацець і працаваць. Вялікі ўсім дзякуй!

Таццяна Сяргееўна, раскажыце, калі ласка, як вас сустрэла Амерыка? Як быў арганізаваны конкурс?
— Амерыка сустрэла нас пякучым сонцам, пальмамі і хмарачосамі.
У першы дзень мы займаліся ўстаноўкай стэндаў, а гэта на самай справе займае шмат часу: прымацоўваюцца матэрыялы на стэнд, раскладваюцца лабараторныя журналы, рознае абсталяванне. Пасля чаго запрашаецца прадстаўнік арганізацыйнага камітэта, які разглядае, каб усё адпавядала правілам, і дае дазвол, які мацуецца на стэнд. Заўважу, што на конкурсе былі прадстаўлены дастаткова розныя стэнды. Нашы стэнды, як я змагла ацаніць пасля знаёмства з выставай, выглядалі лепш і па дызайне, і па напаўненні.
Для ўдзельнікаў конкурсу была падрыхтавана вялізная адукацыйна-культурная праграма. Гэта і сустрэчы з Нобелеўскім лаўрэатам, і лекцыі, і экскурсіі.
Да пачатку конкурсу хлопцы сустрэліся з прадстаўнікамі журы і даведаліся аб асаблівасцях судзейства. Увечары другога дня адбылося ўрачыстае адкрыццё. Гэта было вельмі відовішчна. На цырымоніі адкрыцця выступалі прадстаўнікі Intel, НАSА. Свае выступленні яны заканчвалі аптымістычнымі зваротамі да маладых даследчыкаў — гэта вы далей будзеце асвойваць космас і вырашаць галоўныя праблемы чалавецтва.
І вось надышоў важны дзень, калі да стэндаў дапускаюцца толькі юныя даследчыкі. Для кіраўнікоў каманд у гэты час была арганізавана праграма "Адукацыйная Акадэмія Intel ISEF”, у межах якой прайшлі семінары па абмене вопытам у галіне папулярызацыі навукі, далучэння школьнікаў да навукова-даследчай дзейнасці і арганізацыі навуковых конкурсаў, прэзентацыі лепшых практык і рэсурсаў па пытаннях развіцця пазнавальнай і даследчай дзейнасці школьнікаў.
Дзесьці каля 17 гадзін з залы пачалі выходзіць члены журы. Кіраўнікі каманд у гэты час вельмі хваляваліся. Калі з залы выходзілі школьнікі, то іх сустракалі гучнымі апладысментамі. Гэта было так эмацыянальна!
На наступны дзень уваход да стэндаў быў адкрыты для ўсіх жадаючых. Аналагічна таму, як мы на нацыянальным конкурсе "Belarus Science and Engineering Fair 2013”, які прайшоў у сакавіку, правялі кірмаш праектаў, такі ж кірмаш ладзіцца і на сусветным конкурсе. На кірмаш звычайна прыходзіць шмат школьнікаў самага рознага ўзросту, нават цэлымі класамі. Гэта сведчыць пра высокі ўзровень папулярнасці навукі ў краіне.
Паралельна з кірмашом было арганізавана прадстаўленне ўніверсітэтаў, якое праходзіла ў такім жа фармаце, як і ў нас, толькі маштабы значна большыя. Універсітэты ЗША разумеюць, што барацьбу за абітурыентаў трэба пачынаць як мага раней, са школьнікамі, а не калі тыя сталі выпускнікамі, а лепшых студэнтаў шукаць трэба менавіта на такіх конкурсах.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзілася ў два этапы. У чацвер уручаліся спецыяльныя прызы, а на наступны дзень — афіцыйная частка ўзнагароджання, калі называюцца ўладальнікі першых чатырох месцаў па ўсіх катэгорыях.
Работа Цімафея была ўдастоена спецыяльнага прыза (першая прэмія, каля 2,5 тысяч долараў) ад вядучага вытворцы першаснага алюмінію і алюмініевых вырабаў ЗША. Другую прэмію Цімафей атрымаў ад Амерыканскай прававой асацыяцыі інтэлектуальнай уласнасці. І тут, на нашу думку, немалаважную ролю адыграла тое, што Цімафей на сваім стэндзе прадставіў лабараторны дзённік. Лічу, што гэта добра было б выкарыстоўваць і на нашым конкурсе даследчых работ. Гэта выключае ў нейкай ступені плагіят, бо ў дзённіку зафіксаваны паэтапна дзеянні юнага даследчыка, чарнавікі, разважанні, запісы, туды ён прыклаў і свае публікацыі.
Камандная работа Максіма Бязрукава і Аляксандра Стадольніка атрымала трэцюю прэмію Амерыканскага матэматычнага таварыства.
Спадабалася, што было шмат спецыяльных прызоў, у тым ліку і ад прадстаўнікоў універсітэтаў. Выдатна было, б каб і нашы УВА праяўлялі большую цікавасць да конкурсаў даследчых работ, прыходзілі на конкурсы, канферэнцыі, знаёміліся з работамі юных даследчыкаў і адзначалі лепшых дыпломамі, спецыяльнымі ўзнагародамі. І каб затым гэтыя дыпломы мелі пэўны бонус пры паступленні ва ўстанову.

— Хто займаўся падрыхтоўкай нашых школьнікаў да ўдзелу ў конкурсе Іntel ISЕF 2013?
— Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі (як адзін з арганізатараў нацыянальна конкурсу "Belarus Science and Engineering Fair” разам з адміністрацыяй Парка высокіх тэхналогій) пры асабістым удзеле рэктара інстытута Святланы Уладзіміраўны Сітнікавай, настаўнікі гімназіі № 2 Салігорска, адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій і ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама.
Асобную дапамогу аказалі навукоўцы і супрацоўнікі БДУ, якія праводзілі навуковыя кансультацыі са школьнікамі. Вялікую дапамогу ў давядзенні стэндаў да неабходных стандартаў аказала кіраўнік адукацыйных праграм Intel для сярэдняй школы ў краінах СНД Таццяна Васільеўна Нанаева.

— Якія новыя думкі і ідэі з’явіліся пасля конкурсу?
— Даводзілася чуць ад некаторых педагогаў скептычныя заўвагі: калі мой вучань і напіша даследчую работу, то далей раёна ён не паедзе, таму няма чаго і старацца. Няпраўда — паедзе! І доказ таму — наш Цімафей, як і многія іншыя пераможцы міжнародных конкурсаў, якіх у нас нямала. Самае галоўнае — жаданне настаўніка і дзіцяці. Засмучае іншае, што дзеці, якія жадаюць займацца гэтай дзейнасцю, ёсць, але, часам, няма настаўніка. З сучаснымі сродкамі камунікацыі гэта становіцца прасцей: дзіця праз інтэрнэт можа знайсці сабе кіраўніка (у прыватнасці, выкарыстоўваючы наш сайт "Школа @кадемиков” (http://stremlenie.by/)), і не толькі з Беларусі (у Максіма Бязрукава і Аляксандра Стадольніка, напрыклад, навуковы кіраўнік Давід Юр’евіч Змяйкоў, постдактарант Інстытута Эрвіна Шрэдзінгера (Вена, Аўстрыя).
Калі дзеці трапляюць у асяроддзе такіх, як яны, параўноўваюць свае работы з іншымі, атрымліваюць ацэнку свайго даследавання ад сусветных навукоўцаў, слухаюць лекцыі Нобелеўскіх лаўрэатаў, яны разумеюць, што займаюцца патрэбнай справай, якая іх можа вывесці на вельмі высокі ўзровень развіцця і жыцця. Мы павінны займацца пошукам такіх творчых дзяцей, даваць магчымасць ім выходзіць на розныя ўзроўні.
Хачу заўважыць, што педагогі Мінскай вобласці сапраўды ў гэтай галіне дасягнулі значных поспехаў, інстытут шмат працаваў над тым, каб яны ўмелі працаваць з юнымі даследчыкамі. У нас адпрацавана сістэма работы ў гэтым кірунку. Гэта рэалізуецца праз сістэму павышэння кваліфікацыі, семінары, канферэнцыі. Менавіта таму нашы школьнікі могуць станавіцца пераможцамі сусветнага конкурсу.

Святлана КІРСАНАВА, Настаўніцкая газета.

kirsanava@ng-press.by

Категория: Резонанс | Просмотров: 872 | Добавил: Елена | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]