Воскресенье, 22.12.2024, 15:56
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Закладки
Конкурс
Организация - участник Конкурса им. В.И.Вернадского
Форма входа
Сайты Гимназии № 2
Друзья






ЮИД
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ
« 1 2
Для чаго я прыйшла на Зямлю?
Ці змагу я зрабіць яе лепшай?
А ці шчыра я свет палюблю?
Як у справах надзённых быць першай?
 
Так вучылі мяне разважаць
Мае родныя ў дні небяспекі.
Каб узяць ад зямлі і аддаць -
Паспяшыць трэба стаць ЧАЛАВЕКАМ!
 
Не валодаць багаццем зямным,
Не імкнуцца растраціць дарэмна
Той вялікасці, той чысціні,
Што ў кавалачку пахне хлебным.
 
Я хачу для сваёй зямлі
Сто палёў з залатым калоссем,
З васількамі ў роснай раллі,
Бо ў душы маёй гэта злілося.
 
І не толькі ў душы яно,
Тое зерне, што святасцю поўніць.
Яго рукі просяць даўно,
Маё сэрца аб гэтым помніць.
 
Водар хлеба не з крамы прыносяць,
А з глыбінь чалавечай душы.
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 921 | Добавил: Елена | Дата: 04.12.2009 | Комментарии (0)

Часам не заўважаю,
Колькі шчасця я маю,
Калі еду дадому,
Спачываю ад стомы.

Калі раніцай светлай
Промень мне ўсміхнецца,
Калі дзень мой – прыветны,
А настрой – не схіснецца.

Калі ветрык у спёку
Прахалодай астудзіць,
А вясёлка ў небе
Закране і абудзіць.

Калі краскі на лузе –
Нельга не захапляцца.
Калі бусел у небе –
Нельга не любавацца.

У тым плаўным кружэнні –
Сутнасць роднай зямлі:
Веліч, высь і сумленне,
І адданасць раллі.

Грацыёзныя крылы
Ахінаюць дзяцей..
Гэта маці-бусліха
У час трывожных начэй.

Так і маці Радзіма
Грэе сэрцам сваім –
Тым гарачым, адзіным –
Для мяне – дарагім.

Сярод родных і блізкіх
Мне і дыхаць лягчэй,
А на сцежцы, на слізкай,
Дома падаць мякчэй.

А бяда як прыхопіць –
Помню, што не адна.
Што на роднай старонцы
Ёсць сябры і радня.

Ёсць вялікі пачатак,
Той, што змалку далі:
Не багац ... Читать дальше »
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 657 | Добавил: Елена | Дата: 04.12.2009 | Комментарии (0)

Ці бываюць позіркі цяплейшыя?
Ці ж бываюць словы дзе святлейшыя?
Ці ж бываюць думкі дзе важнейшыя,
Чым яны ў яе – і ўсе першыя.
 
Аб іх кроках – дзіцячых, штодзённых,
Аб іх справах – звычайных, мільённых,
Аб пачуццях – схаваных, натхнёных,
Усё аб іх, што ў ночах бяссонных.
 
Птушаняты мае вы бяскрылыя!
Што ж забыліся, родныя, мілыя?!
Свайго болю даўно я не чую,
Бо ўсё тыдні, хвіліны лічу я.
 
Ваша птушачка стала старая,
Бо спяваць песні вам перастала,
Толькі пільна і неяк маўкліва
Удаль глядзіць і глядзіць церпяліва.
 
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 588 | Добавил: Елена | Дата: 02.12.2009 | Комментарии (0)

Да душы мне празрыстасць людская,
Што здіўляе сваёй чысцінёй,
Непасрэднасцю моцна кранае,
Прымушае схіліцца прад ёй.
 
Усё празрыста і светла навокал:
Ні камення, ні бруду нідзе.
Хараство гэта цешыць мне вока.
Не бывае тут месца бядзе.
 
Я няспынна іду да празрыстых,
Я зайздрошчу багаццю таму.
Я вучуся духоўна быць чыстай,
Я імкнуся шукаць, я знайду…
 
Я прыйду, хоць мінаюць стагоддзі,
Бо крануцца я многіх хачу.
У сваім ратавальным паходзе
Я, Празрыстасць, усім прашапчу:
 
- Вызваляйце сябе ад палону
Цяжкіх недугаў, нізкіх хвароб.
Асвятляйцеся. Біце паклоны
Мне – Празрыстасці. Я жа ваш Бог.
Категория: Лілія Воўчак ПРАЗРЫСТАСЦЬ | Просмотров: 529 | Добавил: Елена | Дата: 02.12.2009 | Комментарии (0)

1-10 11-14