Понедельник, 17.06.2024, 15:15
Главная Регистрация RSS
Приветствую Вас, Гость
Поиск
Погода сегодня
Наш опрос
Можно ли спасти от исчезновен­ия редкие цветы Беларуси, сделав их символами областей, городов, школ?
Всего ответов: 121
Наше видео
00:09:52

CTV.BY: "Минщина" 02 сентября 2013 года

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:09:47

CTV.BY: Минщина 23 апреля 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:01:24

Лучшие научные разработки белорусских школьников

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
00:11:01

CTV.BY: Минщина 25 января 2013

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 5.0
00:02:35

Научные стремления 2012

  • Просмотры:
  • Всего комментариев: 0
  • Рейтинг: 0.0
Святыни Солигорска
Главная » Статьи » Проект "65 лет без войны". Воспоминания, эссе, рассказы

Ул. Амяльчэня. Аб чым маўчаць помнікі
Уладзімір Амяльчэня

- Вайна даўно закончылася, а на душы баліць,- неяк распавеў мне пра вайну адзін жыхар мястэчка Ўрэчча. Выслухаўшы яго, не забалець на душы нармальнага чалавека не можа. Я пайшоў па слядах расказанай мне гісторыі і найшоў сведак той вайны.

Мястэчка Ўрэчча к часу нямецкай акупацыі было населена большасцю яўрэямі. Іх лёс трагічны. Толькі ў урочышчы Грэбелькі, што злева ад дарогі Ўрэчча – Кучын, растраляна больш за тысячу чалавек. Ад таго, што немцам дапамагалі растрэльваць мясцовыя жыхары, трагедыя больш балючая і прыкрая.

Жылі два браты Піліп і Канстанцін Карпіевічы. Калі прыйшлі немцы, Піліп заставаўся на ранейшай пасадзе падвальнага на спіртзаводзе. Бровар працаваў на поўную моц, спірт ліўся ракою. Кажуць, што нейкая капелька спірту трапляла пазней партызанам. Малодшы брат Косця вызначыўся з прыходам немцаў адразу, пайшоў у паліцыю. З ім туды пайшоў і сусед Жук Аляксей Мацвеевіч. І калі пачаліся растрэлы, то апошнія двое апынуліся ў дапамагатых немцам. Яўрэяў застаўлялі распрануцца і голым падыйці к берагу ямы. Тут іх пасцігала нямецкая куля.

Калі падыйшла чарга яўрэю па прозвішчу Гарэлік (імя ўстанавіць не давялося) падыйсці да ямы, тая была напоўнена растрэлянымі. Гарэлік адказаўся здымаць падштанікі, і немцы дазволілі яму памерці ў іх. Гарэлік яму перабег на другі бок па трупах так хутка, што тыя, хто павінен быў страляць, не паспелі і вокам маргнуць, пачалі страляць у дагонку і ранілі ў ногу. Вось тут і паказалі сваё халуйства Карпіевіч Канстанцін і Жук Аляксей, па вулічнаму Моцік. Моцік гнаўся за раненым Гарэлікам па лесе ў бок вёскі Кублішча, а Карпіевіч узяў у немцаў вінтоўку і верхам на кані паехаў па дарозе, каб пераняць Гарэліка ў полі. Калі Моцік выгнаў беднага ўцякача з лесу, на сустрач ехаў на возе жыхар вёскі Кублішча. Гарэлік адбіваўся ад Моціка камянямі. "Навошта табе, Моцік, бедны яўрэй, пакінь яго”,- сказаў мужчына з возу. "Што я немцам скажу?”,- пачуў у адказ ад Моціка. А калі з лесу пад’ехаў Карпіевіч, Гарэлік выхапіў з падштанікаў брытву і перарэзаў сабе горла. Тады Карпіевіч зачапіў вяроўкай за ногу безпрытомнага Гарэліка і пацягнуў у лес к месцу растрэлаў. Так выслужыліся перад немцамі двое мясцовых жыхароў.

Гэту гісторыю не раз чуў ад бацькі, а дапоўніў яе у 2008 годзе мой настаўнік, былы жыхар мястэчка Ўрэчча, партызан Жук Даніла Мікалаевіч. Ішоў час, вайна павярнула ў другі бок. Жук і Карпіевіч збеглі ад немцаў у партызаны. У гэты час савецкая Армія стаяла на Дняпры. Партызаніць ім доўга не давялося. Аднойчы яны пайшлі ў вёску Сорагі да дзяўчат, а калі на ранні вярталіся, іх падлавілі паліцаі, былыя паплечнікі. Здраду ім не прасцілі. У канцы шасцідзесятых гадоў магілы зносілі, прах Карпіевіча і Моціка перанеслі на могілкі мястэчка Ўрэчча ў адну магілу з камандзірам партызанскага атрада імя Лазо Сцеклянёвым Мікалаем Фамічом, маскоўскім яўрэям, былым афіцэрам 122 дывізіі, што арганізавана адступала ў жніўні 1941 года і была разгромлена пад станцыяй Вярхуціна. На перазахаванні прысутнічала з Масквы ўдава Сцеклянёва, прасіла не класці ў адну магілу прах мужа з тымі, хто прымаў удзел у растрэле яўрэяў, але яе прашэнне засталося без павагі.

На пытанне,чаму так здарылася, былы партызан Даніла Мікалаевіч сказаў: "Генацыд да яўрэяў быў у Савецкім Саюзе і застаецца цяпер. Ніхто не глядзіць за яўрэскімі могілкамі, у партызаны іх браць так сама не хацелі, Настаўнікаў, якія вучылі дзетак пры акупацыі, судзілі, а гэтых дваіх паліцаеў узялі ў партызанскі атрад, хоць усе ведалі, як яны дапамагалі немцам растрэльваць яўрэяў.
 
Жыхары мястэчка помняць яшчэ другую гісторыю: калі вялі растрэльваць яўрэяў к былому аэрадрому за мястэчкам, то старэйшы з Карпіевічаў, Піліп, іграў на гармоніку марш "Развітанне Славянкі”. На канец вайны ён так сама збег у партызаны. Пасля лічыў сябе героем. Але калі паехалі на адкрыццё мемарыяла Зыслаў, дык яго там жанчыны палкамі чуць не забілі. Давялося яму адтуль уцякаць.

Гэту гісторыю расказаў у 2008 годзе апошні яўрэй мястэчка Міхель Вендраў. У адной магіле на ўскрайку мястэчка, каля аэрадрома, пахавана больш за 200 чалавек. Іх растрэльвалі тры дні пад марш "Развітанне славянкі”. У гэтай магіле больш за 20 чалавек радні Міхеля Вендрава. Сярод растраляных яго прыгажуня пляменніца, якую раніцаю прыводілі к месцу растрэлу, а вечарам адводзілі ў гета да заўтрашняга ранку. Людзі казалі, што растрэл немец адкладваў за яе прыгажосць.

Стаіць помнік на могілках мястэчка, адзін на ўсіх: яўрэю Сцеклянёву, што ваяваў супраць немцаў, і былым паліцаям, якія дапамагалі немцам растрэльваць яўрэеў. Камні не могуць ведаць гісторыю вайны, яны маўчаць.
 

 
Помнік у мястэчку Ўрэчча

 

Яе раніцою прыводзілі к месцу растрэлаў, а вечарам адводзілі ў гета да заўтрашняга ранку. Немец адкладваў яе растрэл за яе прыгажосць.
 

 Уладзімір Амяльчэня, 2008 год. Урэчча.
 
Категория: Проект "65 лет без войны". Воспоминания, эссе, рассказы | Добавил: Елена (12.02.2010)
Просмотров: 1454 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]